13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва.

Фармальнай падставай стала абвінавачаньне крымскіх татараў у масавым дэзерцірстве і калабарацыянізме, якое цалкам не адпавядала рэчаіснасьці — больш за 17 тысяч крымскіх татараў з першых дзён вайны служылі ў Чырвонай Арміі. Крымскія татары таксама складалі траціну ўдзельнікаў партызанскага руху, які разгарнуўся на паўвостраве.

Спецаперацыя, у якой было задзейнічана 32 тысячы супрацоўнікаў НКУС, пачалася а 3 гадзіне ночы. Дэпартаваным (а гэта былі ў асноўным жанчыны, дзеці, старыя, бо ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва ваявала) давалі сустрэчу ад некалькіх хвілін да паўгадзіны, пасля чаго на машынах адвозілі на вакзалы Бахчысарая, Джанкой і Сімферопаль, а адтуль у перапоўненых герметычна закрытых эшалонах адпраўлялі на «спецпасяленьні» на ўсход — ва Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан. Частка ссыльных была адпраўлена на прымусовыя работы ў Масквавугальны трэст, у прыфрантавыя запасныя лагеры, у ГУЛАГ.

Падарожжа доўжылася да трох тыдняў. Многія ссыльныя памерлі ў дарозе ад голаду і хвароб. Усяго за тры дні з Крыму былі дэпартаваныя больш за 190 тысяч крымскіх татараў.

Асобнай трагічнай старонкай гэтай спецаперацыі стаў лёс жыхароў некалькіх крымскататарскіх вёсак на рацэ Арабат – пра іх проста забыліся, а калі яны апамяталіся, проста вывезлі на баржы ў мора і ўтапілі.

Таксама ў 1944 годзе з Крыма было дэпартавана больш за 40 тысяч балгараў, армян, грэкаў, туркаў і цыган. Дэпартацыя мела катастрафічныя наступствы для крымскіх татараў у месцах ссылкі. За год да заканчэння вайны ад голаду, хвароб і зьнясіленьня загінула больш за 30 тысяч крымскіх татараў. Не меншы ўрон панесла эканоміка Крыма, пазбаўленая вопытных работнікаў. Крымскім татарам дазволілі вярнуцца на радзіму толькі ў 1989 годзе.

Пасьля незаконнай анэксіі Крыму ў 2014 годзе расейскія ўлады працягваюць дыскрэдытаваць і прыгнятаць крымскіх татараў, якія засталіся на паўвостраве. У 2015 годзе Вярхоўная Рада прызнала гвалтоўнае высяленьне карэннага насельніцтва Крыма актам генацыду.

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам

Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: