14 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Сытуацыя крытычная” — некалькі сотняў летувісцкіх грузавікоў ня могуць вярнуцца ў Летуву з-за рашэньня ўраду аб закрыцьці межаў з Беларусьсю

Пасьля таго як Летува ў сераду зачыніла мяжу з Беларусьсю на месяц, некалькі сотняў грузавікоў літоўскіх транспартных кампаніяў ня могуць вярнуцца ў краіну. У сувязі з гэтым Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў „Linava“ зьвярнулася да ўраду з заклікам тэрмінова, разам з прадстаўнікамі бізнэсу, шукаць выйсьце з склаўшайся сытуацыі.

Паводле прадстаўнікоў асацыяцыі, частка перавозчыкаў вымушаная вяртацца праз Латвію або Польшчу, аднак і на памежных пунктах гэтых краінаў утварыліся вялізныя чэргі, з-за чаго некаторыя грузавікі ня могуць праехаць і там, паведаміла „Linava“.

Генэральны сакратар асацыяцыі Нарунас Раулінайціс заявіў, што сытуацыя крытычная — частка кіроўцаў вымушаная шукаць аб’язныя шляхі, што павялічвае выдаткі і парушае ланцужкі паставак.

«Акрамя таго, дзясяткі транспартных сродкаў цяпер ня могуць выехаць праз латвійскія або польскія пункты пропуску, бо яны ўжо былі аформленыя з боку Беларусі, але пасьля закрыцьця мяжы ім не дазволілі вярнуцца ў Літву. Такая сытуацыя выклікае сур’ёзныя пытаньні адносна правоў кіроўцаў», — заявіў Н. Раулінайціс.

Паводле ягоных словаў, улады павінны неадкладна прыняць узгодненыя дзеяньні.

«Мы просім урад тэрмінова правесьці нараду з прадстаўнікамі транспартнага сэктару, каб знайсьці рашэньне наконт вяртаньня транспартных сродкаў перавозчыкаў у Літву і забясьпечыць далейшы рух грузаў», — падкрэсьліў кіраўнік асацыяцыі.

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Маляваныч просіць падтрымкі

Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку...

Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы

Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі...

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: