4 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве (фота)

18 траўня, у 80-ю гадавіну дэпартацыі карэннага насельніцтва Крыма, беларусы прыядналіся да траурнага мітынга памяці ў Варшаве, што праходзіў ля Помніка ахвярам расейскага імпэрыялізму.

Дзеля ўшанаваньня памяці нявінна закатаваных і замардаваных крымскіх татараў, на акцыю прыйшлі прадстаўнікі крымска-татарскай і ўкраінскай дыяспар Варшавы, а таксама прадстаўнікі польскага антыкамуністычнага змаганьня і пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч.

Луналі на акцыі і бел-чырвоныя-сьцягі – сваю салідарнасьць і падтрымку выказалі беларусы, сябры Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”.

Ад імя нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” выступіў Валер Буйвал. Сябра руху, мастацтвазнавец і перакладнік, выказаў падтрымку карэнным народам Крыму, якія пацярпелі ад злачынстваў маскоўскіх карнікаў, падкрэсьліў гістарычную еднасьць беларусаў і крымскіх татараў ды заклікаў да ўсеагульнай падтрымкі Украіны і ЗСУ у цяперашнім змаганьні з адвечным ворагам.

Гістарычная даведка:

У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў генацыду карэннага насельніцтва Крыма. У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва.

На 18-20 траўня 1944 года прыйшлася Асноўная хваля дэпартацый. На загад Масквы амаль усё крымскататарскае насельніцтва НКВД сагнала на чыгуначныя разводы, адкуль хадзілі цягнікі ў самыя далёкія куткі СССР.

Спецаперацыя, у якой было задзейнічана 32 тысячы супрацоўнікаў НКУС, пачалася а 3 гадзіне ночы. Дэпартаваным (а гэта былі ў асноўным жанчыны, дзеці, старыя, бо ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва ваявала) давалі сустрэчу ад некалькіх хвілін да паўгадзіны, пасля чаго на машынах адвозілі на вакзалы Бахчысарая, Джанкой і Сімферопаль, а адтуль у перапоўненых герметычна закрытых эшалонах адпраўлялі на «спецпасяленьні» на ўсход — ва Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан. Частка ссыльных была адпраўлена на прымусовыя работы ў Масквавугальны трэст, у прыфрантавыя запасныя лагеры, у ГУЛАГ.

Фармальнай падставай стала абвінавачаньне крымскіх татараў у масавым дэзерцірстве і калабарацыянізме, якое цалкам не адпавядала рэчаіснасьці — больш за 17 тысяч крымскіх татараў з першых дзён вайны служылі ў Чырвонай Арміі. Крымскія татары таксама складалі траціну ўдзельнікаў партызанскага руху, які разгарнуўся на паўвостраве.

У гэты дзень ва Украіне ды ва усім сьвеце ушаноўваюць памяць загінулых і , у кантэксьце сёньняшняй вялікай вайны з Расеяй, выказваюць салідарнасьць з усімі, хто церпіць ад гвалту і перасьледу.

Варшава, помнік Ахвярам расейскага імпэрыялізму.

Варшава, помнік Ахвярам расейскага імпэрыялізму.

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

Апошняе

Ангельшчына прайшла Конга 2:1

Ангельшчына прайшла Конга са рахункам 2:1, але ніразу не...

Забілі ў турме за 8 каментароў супраць расейскіх акупантаў

Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «НН» пра Валянціна Штэрмера,...

Бензінавы калапс у Расеі: чэргі расьцягнуліся на 2 сутак

На гэтым фоне ўлады прынялі рашэньне аб засакрэчваньні дынамікі...

У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі

З якіх 28 — палітвязьні. Вызвалена 20 жанчын і 12...

У Заслаўі плануюць зьнішчыць апошнія гістарычныя драўляныя дамы

Як піша канал Спадчына, мясцовыя ўлады анансавалі знос гістарычнага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: