15 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Акцыя памяці “Дзяды” ў Варшаве

2 лістапада ў Варшаве беларусы адзначылі сьвята памяці Дзяды. НВР “Вольная Беларусь” разам з “Беларускай Нацыянальнай памяцьцю” і суполкай каталікоў Варшавы правялі адмысловую праграму, якая ўключала сьвятую імшу ў касьцёле сьвятога Аляксандра, выступы, экскурсію на могілкі, дзе пахаваны выбітныя беларускія дзеячы.

Пасьля імшы ў касьцёле, выступілі Валеры Буйвал (КПХ-БНФ) і Анатоль Міхнавец (Беларуская Нацыянальная Памяць). Спадар Валеры распавёў пра шэсьце на Дзяды ў кастрычніку 1988 году — падзею, якая стала пачаткам новага этапу Беларускага Адраджэньня і прывяла да здабыцьця Незалежнасьці. Другой важнай падзеяй-містэрыяй сп.Валер узгадаў пахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Варшаве ў 2019 годзе.

Валер Буйвал, касьцёл св.Аляксандра, Варшава.

Анатоль Міхнавец, касьцёл св.Аляксандра, Варшава.

Анатоль Міхнавец распавёў пра дзейнасьць арганізацыі «Беларуская Нацыянальная Памяць» — дасьледаваньне архіўных матэрыялаў, пошук і догляд магілаў выбітных беларусаў за мяжой. Ён таксама ўзгадаў беларускіх ваяроў, што змагаюцца ва Украіне, адзначыўшы іх адвагу, ахвярнасьць і ролю ў будучыні Беларускай Нацыі.

Магіла Станіслава Манюшкі на Паванзскоўскіх могілках

Пасьля прамоваў удзельнікі выправіліся на Паванзкоўскія могілкі, дзе ўшанавалі памяць дзеячаў беларускай культуры. Яны наведалі магілы Станіслава Манюшкі, заручонай Кастуся Каліноўскага Марылі Ямант («Марыся чарнаброва»), фатографа Яна Булгака, этнографа Міхала Федароўскага, сьпевака Чэслава Немана, мастака Казіміра Альхімовіча, а таксама пісьменьнікаў Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча, аўтара «Знахара», і Адама Плуга.

Пра лёсы гэтых выбітных асобаў распавядаў Анатоль Міхнавец, а прысутныя разам з ксяндзом Барокам маліліся за спакой іх душаў.

Магіла фатографа Яна Булгака на Паванзскоўскіх могілках, Варшава.

Магіла сьпевака і музыкі Чэслава Немана на Паванзскоўскіх могілках, Варшава.

Магіла фальклярыста, этнографа Міхала Федароўскага на Паванзскоўскіх могілках, Варшава.

Мерапрыемства аб’яднала некалькі дзясяткаў беларусаў, якія сабраліся, каб ушанаваць сваіх продкаў і захаваць памяць пра іх для наступных пакаленьняў.

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Кіраўнік Памежнай службы Летувы: Праблему паветраных шароў занадта раздзімаюць

Кіраўнік Памежнае службы Летувы Рустам Любаеў лічыць, што праблему...

Апошняе

Лукашэнка вызваліў 123 палітвязьня ўзамен на зняцьце ЗША санкцый з Беларуськалія

На гэты момант вядома пра вызваленьне наступных вязьняў: • Алесь...

❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ

Разам ушануйма  герояў, што 105 год таму змагаліся супраць...

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

Нацыянальна-вызвольны Рух “Вольная Беларусь” пашырыў зварот !

Нацыянальна-вызвольны Рух "Вольная Беларусь" пашырыў зварот, у якім падкрэсьліў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: