13 кастрычніка 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Амаль 4 гады супраць Беларусі бесперапынна ўводзяцца эканамічныя і транспартныя абмежаваньні. Ужо сёньня можна зрабіць выснову – санкцыі супраць беларускай эканомікі не дасягнулі ніводнага станоўчана выніку, а адыгралі выключна негатыўную ролю ў палітычнай сітуацыі: рэпрэсіі ўзмацняюцца, Беларусь ізаляваная ад Захаду і фактычна акупаваная Расеяй, а эканоміка губляе рынкі і трапляе пад яшчэ большую залежнасьць ад Масквы.

Беларуськалій згубіў палову рынку. Выйгралі Расея і Канада

Найбольш ярка вынік санкцый супраць беларускай эканомікі можна праілюстраваць на становішчы глабальнага рынку калія. Раней Беларусь стабільна займала на сусьветным рынку другое-трэцяе месца, напрыклад, у 2019 годзе доля беларускага калія складала 18% – другое месца ў сьвеце. Сёньня ж доля Беларусі складае ўсяго 9%. Выглядае, што рынак Беларусі падзялілі паміж сабой Канада і Расея. Гэтак, доля Расеі вырасла з 18% у 2019 годзе да 20% у 2023 годзе.

Для разуменьня маштабаў: у 2023 году глабальны рынак калію ацэньваўся ў 60 мільярдаў даляраў ЗША. І па прагнозах можа скласьці $90 мільярдаў у 2032 годзе. (ВУП Беларусі ў 2023 годзе склаў $68,7 млрд).

Атрымліваецца, што дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

Крыніца: U.S. Geological Survey, Mineral Commodity Summaries

Крыніца: IFPRI

Складваецца абсурдная сітуацыя, калі санкцыі накладаюцца на акупаваную краіну (Беларусь), а ў выйгрышы застаецца краіна-агрэсар (Расея), якая займае долю рынку акупаванай краіны. Гэткая падвойная акупацыя, рыначная і вайскова-палітычная, якой фактычна спрыяе Захад.

Нагадаем, што ў выніку санкцый, якія пачалі ўводзіцца на заклік пэўных дэмакратычных сілаў у канцы 2020 году, Беларуськалій згубіў рынак Эўразьвязу і быў пазбаўлены магчымасьці транзіту праз Летуву. На сёньняшні момант адзіны дасяжны транзітны шлях для Беларуськалія – Расея.

За санкцыямі супраць Беларусі стаіць Расея?

Думкі, што за санкцыямі супраць беларускай эканомікі могуць стаяць расейскія палітычныя і эканамічныя сілы, выказваліся неаднаразова (напрыклад: «Арсень Сівіцкі: «Уралкалій» мае намер захапіць беларускую долю сусветнага рынку», 08.07.2021, «Беларусы і рынак»).

У прынцыпе, ні для каго не сакрэт, што канфлікт інтарэсаў паміж Уралкаліем і Беларуськаліем цягнецца не адно дзесяцігоддзе. Расейская кампанія выяўляе зацікаўленасьць у паглынаньні альбо зьнішчэньні беларускага канкурэнта. У 2013 годзе КГБ Беларусі нават артыштавала ў Менску дырэктара Уралкалія Уладзіслава Баўмгартнара. А ў 2017 годзе кіраўнік Беларуськалія выступіў супраць аб“яднаньня з расейскай кампаніяй («Глава «Беларуськалия» выступил против слияния с «Уралкалием», РБК, 07 верасьня 2017 г.)

Мае сэнс узгадаць, якія палітычныя сілы найбольш лабіравалі ўвядзеньне эканамічных санкцый супраць беларускага калія пасьля 2020 году. У першую чаргу гэта «Каардынацыйная Рада», «Аб“яднаны пераходны кабінет», «Офіс Сьвятланы Ціханоўскай», асабіста Сьвятлана Ціханоўская, Павел Латушка і інш.

Ганна Красуліна, прэс-сакратар Сьвятланы Ціханоўскай, у сваем інтэрвію Радыё Свабодзе 2 кастрычніка 2023 году распавяла, што выбарчая кампанія Ціханоўскай 2020 году цалкам будавалася на рэсурснай базе штабу Віктара Бабарыкі. Але ж Бабарыка – гэта чалавек Газпраму, які шмат год узначальваў беларускую дачку Газпрамбанку – Белгазпрамбанк. То бок, за Ціханоўскай фактычна стаялі грошы Газпраму – расейскай палітычна-мафійнай структуры, галоўнага геапалітычнага інструмента ціску на Эўразьвяз.

Сваю датычнасьць да падзеяў 2020 году ў Беларусі выявіў і непасрэдны расейскі канкурэнт Беларуськалія – фактычны ўладальнік «Уралхіма» і «Уралкалія» Дзьмітры Мазэпін.

У 10 гадзін раніцы 14 жніўня 2020 году расейскі Інтэрфакс распаўсюдзіў такі заклік Мазэпіна: «призыв к белорусской интеллигенции, бизнесменам, политикам: необходимо сформировать Комитет национального спасения, который от имени населения сможет разговаривать с властью на равных» («Российско-белорусское бизнес-лобби призвало Лукашенко к переговорам», Москва. 14 августа. INTERFAX.RU).

І літаральна праз 4 гадзіны пасьля заявы ўладальніка Уралкалія Ціханоўская абвесьціла: «я, Светлана Тихановская, инициирую создание Координационного совета для обеспечения трансфера власти. В этот совет могут войти представители гражданского общества, уважаемые и известные белорусы, профессионалы своего дела… Я обращаюсь к международному сообществу, европейским странам с просьбой помочь нам в организации диалога с беларускими властями» (Тэлеграм-канал «Светлана Тихановская», 14 жніўня 2020 г., 14:30).

То бок, Каардынацыйная Рада фактычна была створана з падачы расейскіх алігархічных колаў – наўпроставых канкурэнтаў беларускіх прадпрыемстваў, а ўжо праз 10 дзён, 24 жніўня 2020 году на паседжаньні Каардынацыйнай Рады Павел Латушка назваў Расею, Лаўрова і Пуціна «нашими партнёрами с Востока».

Адметна, што каманда Сьвятланы Ціханоўскай даволі ўпарта змагалася за блакіроўку паставак беларускага калія ў Эўропу: «Беларуськалий» не принял мер по улучшению условий труда, не обеспечил рабочих правом на стачку и негласно поощряет репрессии.

Поэтому ещё 23 февраля руководству норвежской компании была передана совместная позиция, разработанная Офисом Светланы Тихановской и экономическими группами КС и НАУ, в которой компании Yara предлагается ввести санкции против «Беларуськалия» вплоть до расторжения договора в одностороннем порядке» (крыніца: тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай, 3 сакавіка 2021 г.)

Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай, 3 сакавіка 2021 г.

Дарэчы, Эўразьвяз ледзь не спыніў санкцыі супраць Беларуськалія ў 2023 годзе. Тады Партугалія жадала накласьці вета на санкцыі супраць беларускіх угнаеньняў. Але сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка і Сьвятлана Ціханоўская фактычна сарвалі разблакіроўку. Аб гэтым сп. Латушка распавёў падчас Слуханьняў у Каардынацыйнай Радзе 4 жніўня 2023 году: «Ішла работа па недапушчэньні змякчэньня санкцый у адносінах калійных угнаеньняў з Беларусі з боку Партугаліі. І ў выніку нам удалося. Я хацеў проста прадэманстраваць, што такое было зьняць блакаду па санкцыях, зьвязаных з калійнымі ўгнаеньнямі (яны ставілі задачу выключыць гэтыя санкцыі з папярэдніх пакетаў).

Гэта лісты прэзідэнту, прэмьер-міністру, дэпутатам Эўрапарламента, кожнай палітычнай партыі, якая ўваходзіць у Парлямант Партугаліі, прафсаюзным арганізацыям. І за гэтым сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прэмьер-міністрам, міністрам замежных спраў, сустрэчы з пасламі Партугаліі, з эўрадэпутатамі ад Партугаліі і гэтак далей. Гэта праца некалькіх месяцаў і кожнага дня. Гэта аналітыка па калійным рынку Афрыкі і іншыя адпаведныя матэрыялы».

Са слоў таго ж сп. Латушкі вынікае, што за санкцыйнай палітыкай хаваецца вялікая і маштабная праца лабістаў. Наступствамі ж з“яўляецца рост прыбытку канкурэнтных гульцоў на дзясяткі мільярдаў даляраў.

Эканамічныя санкцыі – гэта вельмі эфектыўны інструмент перадзелу і захопу канкурэнтнага рынку.

За 4 гады дзеяньняў санкцый не былі дасягнутыя ніводныя дэкляратыўныя мэты: рэпрэсіі не спынены, Лукашэнка ва ўладзе, грамадзянская супольнасьць вынішчана. Горш за тое, беларуская эканоміка падпадае пад усё большую расейскую экспансію, а беларускі народ і бізнэс фактычна ізаляваны ад заходняй цывілізацыі.

Ці не прыйшоў час рэвізіі гэтай асбурднай палітыкі, у выніку якой акупаваная краіна-ахвяра і яе народ бяднеюць, а краіна-агрэсар і акупант, наадварот, нарошчвае рынкі збыту і паступленьні валюты.

Алесь Зарэвіч

Вартае ўвагі

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Апошняе

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Сяргей Навумчык: Быкаў як сумленьне беларускай нацыі

У сацыяльных сетках зьявілася сэрыя публікацый Алеся Чайчыца пад агульным назовам «Лыжка дзёгця пра Васіля Быкава», у якой аўтар падае яго як «абласканага савецкай уладай і яўна зручнага гэтай уладзе пісьменьніка».

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: