5 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларускі выдавец Зьміцер Колас застаецца ў зьняволеньні

Яму інкрымінуюць “кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем”. Відаць, пад “экстрэмісцкім фармаваньнем” рэжым мае на ўвазе выдавецтва, якое друкуе кнігі на беларускай мове.

Па інфармацыі НН, на свабоду выйшаў заснавальнік выдавецтва «Тэхналогія» Вацлаў Багдановіч. Адпусцілі і яго дачку Вікторыю. Выйшаў на свабоду і 75‑гадовы ветэран выдавецкай справы Зміцер Санько.

Зняволеным застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зміцер Колас. Імаверна, ён знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па інфармацыі выдання, яму выставілі абвінавачванне па артыкуле 361‑3 КК — кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем. Чаму найгоршая доля выпала менавіта Коласу, пакуль незразумела.

Таксама як высветлілася, цягам лютага і сакавіка ператрусы прайшлі ў некалькіх іншых беларускіх дзеячоў інтэлігенцыі, ветэранаў культуры. У Мінску ходзяць размовы, што іх пры гэтым збівалі, зневажалі, у іх канфіскоўвалі кнігі з асабістых бібліятэк.

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Апошняе

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска...

21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка

21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі...

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ

Шаноўнае  спадарства! Запрашаем 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: