21 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Вільні шукаюць дзяцей, каб стварыць беларускамоўную групу садка

Каманда Stembridge, якая апынулася ў Літве пасьля перасьледу ў Беларусі, займаецца арганізацыяй беларускамоўнай групы дзяцей у дзіцячым садку. Групу адкрыюць, калі набярэцца мінімум 15 дзетак. Зараз прымаюць заяўкі на малых ад 2 да 6 гадоў да канца чэрвеня.

«Мы хочам стварыць бясьпечную, сучасную і стымулюючую адукацыйную прастору ў Вільні, дзе маленькія беларускія дзеткі змогуць захоўваць сваю ідэнтычнасьць і родную мову, адначасова атрымліваючы найлепшую інтэграцыю ў літоўскае грамадзтва праз білінгвальную мадэль навучаньня. Мы, беларускія пэдагогі і каманда Stembridge, а таксама бацькі, якія апынуліся ў Літве, — усе мы аднойчы сутыкнуліся з адным і тым жа пытаньнем: як зрабіць так, каб дзіця не страціла сябе ў новым асяродзьдзі?

Адказ, які мы знайшлі — не хавацца ад рэчаіснасьці і не растварацца ў ёй. А ствараць прастору, дзе беларускае і літоўскае існуюць побач натуральна. Размаўляючы па-літоўску, вы ня станеце літоўцам — як не станеце брытанцам, размаўляючы па-ангельску. Мы падтрымліваем свае карані і ўнікальнасьць у шматнацыянальным сьвеце», — гаворыцца ў звароце.

У садку дзеткі-беларусы будуць засвойваць адразу тры мовы — беларускую, літоўскую і ангельскую.

Беларуская — галоўная мова камунікацыі, гульняў, эмоцыяў і творчасьці. Гэта ня толькі народныя казкі, але і мова, на якой абмяркоўваюць робататэхніку, глядзяць мультфільмы, слухаюць сучасную музыку і сустракаюцца з цікавымі людзьмі.

Літоўская мова ўводзіцца паступова праз гульні і зносіны з дзеткамі з партнэрскага садка Gervuogė («Ажыны») і інтэграцыю ў культурнае жыцьцё Вільні.

Ангельская мова будзе прысутнічаць у бытавых зносінах. Актыўныя заняткі пачынаюцца ў групе Preschool.

Таксама каманда абяцае актыўную працу з бацькамі — камусьці гэта можа дапамагчы нават з інтэграцыяй у літоўскае грамадзтва.

Групу адкрыюць, калі набярэцца мінімум 15 дзетак. Цяпер прымаюць заяўкі на малых ад 2 да 6 гадоў. Група можа быць аднаго ўзросту або зьмешаная — усё залежыць ад заявак. Збор заявак працягнецца да канца чэрвеня.

Усе ліцэнзіі і дазволы на адукацыю ўжо ёсьць, усё паводле закону і з гарантыяй бясьпекі і якасьці, кажуць у садку. Новы корпус на Грунвальдзкай (Žalgirio g.), 135 зроблены спэцыяльна для дзетак: сьвятло нармальнае, вэнтыляцыя працуе, усё эрганамічна, матэрыялы бясьпечныя.

Старонка ініцыятывы, дзе можна падаць заяўку: https://stembridge.lt/kids/bel

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: