Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская» ўжылі дроны-камікадзэ. Атака працягвалася некалькі гадзінаў.
Станцыя ўваходзіць у сыстэму магістральных нафтаправодаў кампаніі «Транснефць» і прызначаная для перапампоўваньня ды захоўваньня бэнзіну, дызэльнага паліва й іншых нафтапрадуктаў.


