Спадарожнікі NASA зафіксавалі пажар на заводзе звадкаванага прыроднага газу «Газпрому» ў вёсцы Вялікі Бор на поўначы Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Пра атаку на гэты аб’ект у СМІ не паведамлялася. Магчыма, гэта зьвязана зь ягоным разьмяшчэньнем удалечыні ад буйных населеных пунктаў.


