13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расея можа зарабляць да $150 млн у дзень дадатковага прыбытку праз вайну на Блізкім Усходзе

Паводле ацэнак выданьня Financial Times, Крэмль ужо атрымаў ад $1,3 да $1,9 млрд дадатковых падатковых даходаў ад экспарту нафты пасьля фактычнага закрыцьця Армузскай пратокі. Гэта прывяло да росту попыту на расейскую нафту з боку Індыі і Кітаю.

Паводле разьлікаў Financial Times, заснаваных на галіновых дадзеных і ацэнках некалькіх аналітыкаў, Расея можа атрымаць у агульнай складанасьці ад $3,3 да $4,9 млрд дадатковых даходаў да канца сакавіка.

Гэтыя ацэнкі грунтуюцца на дапушчэньні, што сярэдні кошт расейскай нафты маркі «Урал» у гэтым месяцы складзе каля $70–80 за барэль, а не застанецца на ўзроўні, блізкім да сярэдняга паказьніка папярэдніх двух месяцаў — прыкладна $52 за барэль.

Апошняе

У Калузе атакаваны яшчэ адзін дата-цэнтар «Яндэксу»

У ноч на 9 кастрычніка ў расейскай Калузе быў...

АдГ і BSW у Саксоніі-Ангальце заклікаюць спыніць дапамогу Ўкраіне

Партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) і BSW у ляндтагу...

У Бранскай вобласьці беларуска пацярпела ад атакі дрона — ёй ампутавалі канцавіны

8 кастрычніка ў Бранскай вобласьці Расеі бесьпілётнік атакаваў грузавы...

Катар вяртае газавозы ў Пэрсыдзкі заліў

Катар пачаў вяртаць у рэгіён пустыя газавозы для транспартаваньня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: