13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Калузе атакаваны яшчэ адзін дата-цэнтар «Яндэксу»

У ноч на 9 кастрычніка ў расейскай Калузе быў атакаваны яшчэ адзін дата-цэнтар «Яндэксу». Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, некалькі ягоных модуляў былі цалкам выведзеныя з ладу.

Напярэдадні, 8 кастрычніка, дроны атакавалі дата-цэнтар «Яндэксу» ў горадзе Сасава Разанскай вобласьці. Там пачаўся пажар, а працу ўсяго цэнтру спынілі. Кампанія заявіла, што пакуль ня можа пацьвердзіць магчымасьць аднаўленьня пашкоджанага абсталяваньня.

Наступствы атакі на Сасава: перабоі закранулі ня толькі сэрвісы «Яндэксу», але і іншыя расейскія інтэрнэт-рэсурсы, банкаўскія праграмы ды сайты. Частка сэрвісаў часова перастала працаваць або працавала з праблемамі.

Такім чынам, за два дні зьявіліся паведамленьні пра пашкоджаньне двух дата-цэнтраў «Яндэксу».

Аднак маштаб шкоды ў Калузе і ступень пашкоджаньня абсталяваньня пакуль патрабуюць незалежнага пацьверджаньня.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: