13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Другі напад з нажом у польскай школе за два дні: загінула супрацоўніца

Раніцай 8 кастрычніка ў пачатковай школе імя Яна Паўла II у Ляшчыдоле-Навінах каля Вышкава 15-гадовы падлетак, які раней вучыўся ў гэтай школе, напаў з нажом на трох супрацоўнікаў.

37-гадовая супрацоўніца атрымала цяжкія раненьні і, нягледзячы на рэанімацыю, памерла. Дырэктар атрымаў лёгкія раненьні, яшчэ адну пацярпелую настаўніцу шпіталізавалі.

Нападніка абяззброіў дырэктар школы, пасьля чаго яго затрымала паліцыя. Матыў нападу пакуль невядомы.

Напярэдадні, 7 кастрычніка, у Остроленцы 19-гадовы вучань напаў з нажом каля Завадзкага комплексу прафэсійных школ №4. Пацярпелі некалькі чалавек.

Такім чынам, за апошнія два дні ў Мазавецкім ваяводзтве адбыліся два напады з нажом, зьвязаныя са школамі.

Спачуваем сям’і і блізкім загінулай. Жадаем хуткага выздараўленьня ўсім пацярпелым.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: