Жыхары Омску паведамілі пра сэрыю выбухаў у раёне Омскага нафтаперапрацоўчага заводу. Паводле аднаго з відавочцаў, пасьля выбухаў над тэрыторыяй прадпрыемства быў заўважаны дым.
«Там з труб дым. Чуваць было два выбухі», — цытуе жыхара Омску выданьне Astra.
Омскі НПЗ знаходзіцца прыкладна за 2,5 тысячы кілямэтраў ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Інфармацыя пра характар пашкоджаньняў і наступствы атакі пакуль удакладняецца.


