13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У адзіную беларускамоўную групу садка ў Беластоку запісаліся толькі шэсьць дзяцей

У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкрутацыі ў гарадзкія дзіцячыя садкі.

Для садка Przedszkole Samorządowe №14 вынікі набору аказаліся значна ніжэйшыя, чым чакалася, паведамляе Радыё Рацыя.

Пакуль у беларускамоўную групу запісаліся толькі шэсьць дзяцей. Дырэктарка садка Ганна Смык-Койла кажа, што сытуацыя выклікае вялікую трывогу, бо ад колькасьці дзяцей залежыць будучыня ўсёй установы:

— На першым этапе набору ўдалося прыняць 19 асобаў. Гэта невялікая група, але, магчыма, яна яшчэ будзе павялічвацца. На момант набору мы мелі 52 месцы, у беларускую групу запісалася толькі 6 асобаў рознага ўзросту з тых 19-ці. Горад не прыме рашэньня аб ліквідацыі праз недастатковы набор дзяцей, але ўсё можа быць.

Садок Przedszkole Samorządowe №14 (муніцыпальны садок) — адзіны муніцыпальны садок у Беластоку, дзе дзейнічаюць групы з беларускай мовай навучаньня. Менавіта таму, паводле словаў дырэктаркі, вынікі сёлетняй рэкрутацыі могуць стаць вызначальнымі для яго далейшага лёсу.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: