Катар пачаў вяртаць у рэгіён пустыя газавозы для транспартаваньня звадкаванага прыроднага газу (СПГ).
Паводле дадзеных кампаніяў, якія адсочваюць энэргетычныя патокі, у верасьні праз Армузкі праліў прайшло 19–21 газавозаў больш, чым у любы іншы месяц ад пачатку вайны. Аднак гэта ўсё яшчэ значна менш за звычайныя аб’ёмы.
У Досе, відаць, лічаць, што рызыкі праходу вялікіх газавозаў праз праліў зьменшыліся.


