15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейская Чыгунка (РЧ) хоча адчуваць сябе ў Беларусі “як у сябе дома”

На фоне крызісу ў беларускай транспартнай галіне, а менавіта, у Беларускай Чыгунке (БЧ), адбываецца паступовае паглынаньне беларускай транспартнай галіны Расейя.

У выніку накладзеных на Беларусь санкцый, кепскай рэпутацыі краіны як нестабільнай, дыктатарскай, спрычыніўшыйся на вайны ва Украіне, зараз БЧ практычна не мае магчымасьці супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі, не можа атрымліваць неабходныя запчасткі ад замежных партёраў для функцыянаваньня ўласнай вытворчасьці.

Такім чынам беларуская чыгунка кіруецца ў поўную залежнасьць ад Расеі. Расейская Чыгунка (РЧ) дыктуе БЧ свае інтэрэсы, распрацоўвае праэкты невыгадныя для беларусаў і БЧ, як ,напрыклад, праэкт вынаса чыгуначнай станцыі Менск-Сартавальны за межы гораду.  

Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў пільна сочыць за такімі праэктамі і публікуе даступную ім інфармацыю:

Не займаць расейскім функцыянерам і дзеячам у апэтытах і прагматычнасьці. І трэба аддаць належнае – пакуль «лапатнікі» кіраўнікі БЧ «наседжваюць» свае крэслы і рэпрэсуюць апошніх прафесіяналаў у галіне, РЖД пасьлядоўна, часьцяком няяўна адшуквае і запаўняе пустыя нішы інтарэсаў БЧ.

Цікавасць РЖД у праекце вынасу М-З шматгранны. Гэта і жаданьне вельмі нядрэнна зарабіць на рэалізацыі праекта, і прасоўваньне сваіх інтарэсаў у самім праекце (пастаўкі прадукцыі і «завязка» на расейскіх вытворцаў тэхнікі, абсталяваньня, інфармацыйных сістэм і іншага), імкненьне непасрэдна ўплываць на развіцьцё БЧ ва ўласных інтарэсах, уключаючы сфэру лагістычнага патэнцыялу, доступ да праекту і дасведчанасьць у доўгатэрміновых планах БЧ па большасьці вытворчых парамэтраў (“шпіянаж”). Як «у сябе дома», так бы мовіць – пішуць беларускія чыгуначнікі.

У нас на руках ёсць дакументы, якія сведчаць: прадстаўніцтва Расійскай чыгункі яшчэ да жніўня 2020 года будавала свае планы, зыходзячы з будучых санкцый супраць Беларусі. Яны прадбачылі, што еўрапейскія кампаніі будуць адмаўляцца супрацоўнічаць з Мінскам. І ў сваіх дакладных апісвалі, што адзінай праблемай лічаць канкурэнтныя пастаўкі абсталявання і электравозаў з Кітая

Паведаміў Эўрарадыё стваральнік “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі” Сяргей Вайцяховіч.

Паслабіць шчупальцы Расеі дапамагло бы далейшае разьвіцьцё супрацоўніцтва з Кітаем. Але назіраецца рэзкі спад цікавасьці Кітая да транзіта праз Беларусь.

Нават Кітай, “разумеючы таксічнасьць рэжыму Лукашэнкі і яго недагавораздольнасьць з заходнімі краінамі, бачыць, што вайна ва Украіне будзе працягвацца найбліжэйшыя некалькі гадоў, таму прыняў рашэньне накіраваць транспартныя патокі па азіяцкіх маршрутах у абыход Беларусі”- паведаміў Эўрарадыё навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль.

“Калі Кітай прыняў рашэнне перанакіраваць грузапатокі ў эўрапейскія краіны, напрыклад, праз Казахстан так званым Транскаспійскім транспартным калідорам, вярнуць кітайскія грузы ў Беларусь у найбліжэйшыя 5-7 гадоў не атрымаецца, сітуацыя ў сферы чыгуначных перавозак Беларусі працягне пагаршацца і далей. Транзітны маршрут для кітайскіх грузаў праз тэрыторыю Беларусі страціў сваю прывабнасць, мяркую, надоўга”

– заўважыў Алег Мазоль.

Такім чынам, можна адзначыць вельмі небяспечную тэндэнцыю безвыхаднасьці для БЧ і паступовай экспансіі РЧ. Аб гэтым неаднарозова папярэджвае супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў:

Атрыманыя намі ад свабодных людзей у Беларусі зьвесткі і дакумэнты аб дзейнасьці РЧ і расейскай улады ў нашай краіне не адрозніваюцца ад знешняй палітыкі Расеі – экспансіі, дзе ўсё накіравана на захоп і зьнішчэнне нацый.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: