Customise Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorised as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

No cookies to display.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

No cookies to display.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

No cookies to display.

Performance cookies are used to understand and analyse the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

No cookies to display.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customised advertisements based on the pages you visited previously and to analyse the effectiveness of the ad campaigns.

No cookies to display.

9 чэрвеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Міграцыя беларускага Ай-Ці бізнэсу пасьля 2020году: посьпехі і цяжкасьці ў фактах і лічбах

У якім стане зараз знаходзіцца айці-сфэра ў Беларусі?

Разабрацца з гэтым пытаньнем нам дапамагло азнаямленьне з вынікамі аналіза ZPP Belarus Business Centre “Беларуская бізнес-міграцыя. Даследаванне прычын і наступстваў міграцыі беларускага бізнесу з 2020 года”.

Эканамічны кантэкст

У 2020 годзе Беларусь уступіла ў самы суровы за апошнія 10 гадоў эканамічны крызіс. Сярэднегадавы тэмп росту эканомікі Беларусі за перыяд 2010-2020гг складаў менш за 1%, у першую чаргу з-за крызісу 2015-2016 гадоў, выкліканага анэксіяй Крыма і наступнымі за ёй абясцэненнем расійскага рубля і накладзенымі на Расею санкцыямі, а таксама зьніжэннем сусьветных коштаў на энергарэсурсы.

Акрамя таго, эканамічны рост ускладняўся неэфектыўным функцыянаваннем дзяржаўнага сэктара. Да канца дзесяцігодзьдзя эканоміка Беларусі стала аднаўляцца (шмат у чым з-за ўзмацнення ролі прыватнага сектара), аднак пандэмія COVID-19, прэзідэнцкія выбары, масавыя пратэсты і палітычныя рэпрэсіі заўважна пагоршылі эканамічны клімат у краіне.

Так, рэпрэсіі прычыніліся на новыя эканамічныя санкцыі, уключаючы забарону на пастаўкі некаторых катэгорый тавараў і абмежаваньні ў гандлі нафтапрадуктамі, каліем і тытунёвымі вырабамі, што складала значную частку экспарту Беларусі. Таксама негатыўны ўплыў аказала абмежаванне доступу да эўрапейскага рынку капіталу і страхаваньня.

Саўдзел у агрэсіі супраць Украіны прывёў да значнага ўзмацненьня жорсткасьці санкцый – і хоць яны накіраваны ў першую чаргу супраць дзяржаўнага сектара, прыватны бізнес значна пацярпеў ад іх наступстваў і пагаршэньня рэпутацыі.

У выніку, у 2022 годзе ў Беларусі быў адзначаны рэкордны спад ВУП, ПЗІ ўпалі да самага нізкага за 10 гадоў узроўню, а курс беларускага рубля да долара зьнізіўся на 44% з дакрызіснага 2019 года.

Паказальным прыкладам наступстваў эканамічных і палітычных шокаў стала айці-галіна Беларусі

У другой палове дзясятых айці-галіна стала адным з рэдкіх прыкладаў посьпеху беларускай эканомікі. Кваліфікаваная працоўная сіла і адносна нізкі кошт працы сталі ўдалай камбінацыяй для развіцця рынку аўтсорс-паслуг. Важны ўклад у развіццё галіны ўнёс ПВТ, закладзены ў 2005 годзе і значна ўзмоцнены дэкрэтам “Аб развіцці лічбавай эканомікі” ад 2017 года. Дзякуючы ПВТ айці-сектар стаў хутка расці, перавысіўшы 7% ад ВУП у 2020 годзе.

Першым шокам для сэктара сталі блакіроўкі Інтэрнету падчас пратэстаў 2020 года. Страты эканомікі ад адключэння ацэньваліся ў 56 млн долараў за суткі.

Супрацоўнікі айці-галіны былі актыўныя падчас пратэстаў. У адкрытым лісце заснавальнікі беларускіх айці-кампаній заявілі, што «У краіне фармуюцца ўмовы, у якіх тэхналагічны бізнэс не зможа функцыянаваць», што прывяло да пераследу, аж да арышту заснавальнікаў PandaDoc .

Дзякуючы высокім даходам у галіне, айці-спецыялісты сталі мэтай перасьледу за ахвяраваньні ў апазіцыйныя фонды: замест узбуджэньня крымінальнай справы прапаноўвалася аплата “кампэнсацыі” на карысьць дзяржавы ў дзесяціразовым памеры.

Аднак галоўным фактарам стала ўварваньне ва Украіну. Да гэтага да беларускіх кампаній часта ставіліся са спагадай, але пасьля 2022 г. замежныя партнёры сталі адмаўляцца працаваць з кампаніямі, зарэгістраванымі ў Беларусі.

Пад ціскам вайны, санкцыяў і рэпрэсій спецыялісты і кампаніі сталі ўсё часцей рэлацыравацца і нават хаваць “беларускае паходжаньне”. У 2022 годзе доля айці-сектара ў ВУП упершыню зьнізілася, экспарт ПВТ упаў на 700 млн долараў, а колькасьць тых, хто пакінуў ПВТ, перавысіла колькасць новых рэзідэнтаў. У 2023 годзе кіраўнік ПВТ быў заменены на былога супрацоўніка КДБ.

Асабліва пацярпела самая маладая і мабільная частка айці – стартап-супольнасць

Становішча стартап-галіны стала рэзка пагаршацца ў 2020 годзе. Эканамічныя і палітычныя ўзрушэньні выклікалі сур’ёзны шок: сёння 85% стартапаў абазначаюць палітычную сітуацыю як адну з галоўных праблем экасістэмы. Гэта выявілася ў памяншэньні колькасьці заўважных беларускіх стартапаў упершыню за некалькі гадоў і падзеньні колькасьці інвестыцыйных зьдзелак практычна да ўзроўню сямігадовай даўніны. Стагнацыя стартап-асяродзьдзя пацьвярджаецца і антырэкордам выжывальнасьці. У 2022 годзе ўпершыню было закрыта столькі ж стартапаў, колькі адкрыта: 53 супраць 53.

З якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца беларускія рэлаканты?

Людміла Антонаўская, уладальніца і дырэктарка міжнароднага холдынгу Polimaster, экс-старшыня асацыяцыі Інавацыйнае прыборабудаванне:

«Мноства міжнародных высокатэхналагічных кампаній з беларускім паходжаньнем пасьля падзеяў 2020-2022 гадоў прынялі адказнае рашэньне аб спыненьні вядзеньня бізнесу ў Беларусі і продажаў у Расеі. Нягледзячы на складаныя і затратныя працэдуры юрыдычнай рэструктурызацыі, рэлакацыі ключавога персанала і факусоўкі на рынках дэмакратычных краін, большасьць высокатэхналагічных кампаній сутыкаецца з шэрагам цяжкасьцяў, прадузятасцю і дыскрымінацыяй.

Па-першае, кампаніі губляюць частку выручкі з прычыны таго, што кліенты адмаўляюцца ад працы з кампаніямі беларускіх уласьнікаў.

Па-другое, кампаніі губляюць кадры з-за таго, што некаторыя літоўскія работнікі звольніліся вясной 2022 года і часта адмаўляюцца разглядаць вакансіі, а таксама з-за абмежаванняў на рэлакацыю супрацоўнікаў з Беларусі. У прыватнасьці, Літва спыніла выдачу віз беларусам для перамяшчэньня па працы з мая 2022 года, а з 2023 года анулюе некаторыя раней выдадзеныя ВНЖ.

Па-трэцяе, кампаніі экстрана вымушаны мяняць працэсы паставак, бо пастаўшчыкі адмаўляюцца ад працы з кампаніямі беларускіх уласнікаў”.

Геаграфія беларускага рэлакейту ў лічбах

Польшча

У Польшчы на сёньня зарэгістравана каля 6 тысяч кампаній з беларускім капіталам. За мінулы год сукупная выручка кампаній з даступнай фінансавай інфармацыяй перавысіла мільярд еўра. У сектары “інфармацыя і камунікацыя” зарэгістравана 529 кампаній (паводле звестак польскага Цэнтра эканамічнай інфармацыі, адкрыта каля 400 ІТ-кампаній з беларускім капіталам, якія вядуць дзейнасць, звязаную з праграмаваннем – заўв.). Па колькасці кампаній сярод усіх сектараў “інфармацыя і камунікацыя” на 4 месцы.

Літва

У Літве на сёння зарэгістравана 850 актыўных кампаній з беларускім капіталам (якія вядуць дзейнасць). З іх 656 (77%) – таварыствы з абмежаванай адказнасцю. Каля 80 працэнтаў зарэгістраваны ў Вільнюсе.

У сэктары «інфармацыя і камунікацыя» зарэгістравана 62 кампаніі з беларускім капіталам. Па колькасьці дзейных беларускіх бізнэсоў сэктар на пятым месцы.

Латвія

У Латвіі на сёння зарэгістраваная 371 актыўная кампанія з беларускім капіталам. Колькасць актыўных прадпрыемстваў зніжаецца – год таму іх было 403. Аднак агульная выручка кампаній з беларускім капіталам вырасла на 14% за 2022 – з 263 мільёна еўра да 299 мільёнаў еўра.

У агульнай галіновай структуры бізнесу ІТ-кампаніі займаюць трэцяе месца па колькасці суб’ектаў гаспадарання. Усяго ў Латвіі дзейнічаюць 45 ІТ-кампаній з беларускім капіталам.

Латвія

У Латвіі на сёння зарэгістраваная 371 актыўная кампанія з беларускім капіталам. Колькасць актыўных прадпрыемстваў зніжаецца – год таму іх было 403. Аднак агульная выручка кампаній з беларускім капіталам вырасла на 14% за 2022 – з 263 мільёна еўра да 299 мільёнаў еўра.

У агульнай галіновай структуры бізнесу ІТ-кампаніі займаюць трэцяе месца па колькасці суб’ектаў гаспадарання. Усяго ў Латвіі дзейнічаюць 45 ІТ-кампаній з беларускім капіталам.


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю

Невагодная падзея, якую можна назваць Божым цудам. Публікацыя артыкулу 3 чэрвеня 1988 года абудзіла беларусаў, стала сапраўдным каталізатарам нацыянальнага адраджэньня Беларусі.

Апошняе

«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю

Невагодная падзея, якую можна назваць Божым цудам. Публікацыя артыкулу 3 чэрвеня 1988 года абудзіла беларусаў, стала сапраўдным каталізатарам нацыянальнага адраджэньня Беларусі.

За пратэсты 2020 года СК РБ асудзілі больш за 6000 чалавек

Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры:...

Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў.

Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага крыла Патранатажнай службы БДК (https://t.me/BDK022), у...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: