11 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк: Аб шкоднай зьяве ОСЦ у палітыцы

Папулісцкая рыторыка так званай газпрамаўскай апазыцыі набывае ўсё больш шкадлівыя для Беларусі формы. Апошнім часам з боку ОСЦ (“Офіс Сьвятланы Ціханоўскай”) зроблены шэраг грубых папулісцкіх заяваў на нізкім дапалітычным узроўні, якія выклікалі адмоўную рэакцыю ў палітыкаў краіны знаходжаньня (Літоўскай Рэспублікі).

У  выніку сапсаваных дачыненьняў у Вільні ОСЦ  плянуе 9-га жніўня сабраць свой агульны сход у Варшаве, дзе зьбіраецца расказаць пра посьпехі сваёй правальнай і шкоднай для Беларусі палітрыторыкі, якая (ня выключана) можа выклікаць праблемы яшчэ і ў Рэспубліцы Польшчы.

У сувязі з гэтым я прапаную адказным беларусам у Польшчы, якія адчуваюць гонар і абавязкі перад Радзімай, не наведваць гэтае ганебнае мерапрыемства ОСЦ газпрамаўскай апазыцыі, якая засьведчыла шкоднасьць сваёй палітычнай рыторыкі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

Акрамя таго, сваёй фальшывасьцю яны разбурылі спадзяваньні многіх беларусаў, якія пасьля 2020 года памылкова ўскладалі надзеі на гэтых, практычна, чужых для беларускай нацыянальнай справы людзей.

Больш такое незаўважаць немагчыма. Робяцца безадказныя заявы пра 100 аўтобусаў палітвязьняў у Эўразьвяз. Кіроўная асоба з гэтай групы здымае з рахунку агульная грошы і зьнікае з касай разам з афіцэрам КГБ. Нядаўна “апазыцыянэры”, датычныя да гэтай групы, ўсчалі публічныя канфлікты на глебе сэксу і эксгібіцыянізму. Такія паводзіны і такія асобы ня маюць дачыненьня да прыстойнай палітыкі.

Нават сама прысутнасьць такіх асобаў у Варшаве не спрыяе добрай апініі для беларусаў у Польшчы. Настаў час, калі  для ОСЦ узнікла неабходнасьць самароспуску, пакуль ні натварылі беларусам яшчэ горшага і ні нашкодзілі непапраўна. Сітуацыя паказвае, што ОСЦ павінен спыніць сваё існаваньне. Пытаньне павінна быць пастаўлена перад Эўразьвязам адкуль гэтая група атрымлівае сродкі.

Беларусы за мяжой здольныя самы на валанцёрскіх пачатках, не карыстаючы сродкаў Эўразьвязу, арганізаваць сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасьць, спрыяльную беларускім і польскім дэмакратычным інтарэсам, згодна з шырокімі магчымасьцямі і дэмакратычным заканадаўствам Рэспублікі Польшча.

2 жнівень 2025 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

— Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Парляманцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”, кандыдат мастацтвазнаўства.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: