13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Добрыя весткі

Пасьпяховы прэзыдэнт Трамп меў сёньня тэлефонную размову з Лукашэнкам напярэдадні сустрэчы з Пуціным на Алясцы. Тэма — палітвязьні і інш. (інш.– гэта, спадзяюся, тое, пра што мы, сябры “Вольнай Беларусі”, гаворым пастаянна: адмена эканамічных санкцыяў, спыненьне рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў з пацьвярджэньнем ўсіх іхных правоў жыць у Беларусі, амэрыканскія інвестыцыі ў беларускую здабываючую вытворчасьць, перамовы аб міры ў Менску, пытаньні эўрапейскай бясьпекі і інш.).

Сутнасьць нашых прапановаў — выцягнуць рэжым з-пад прэсу Масквы, аднавіць кантакты беларусаў з Эўропай і з усім сьветам. Гэта магло б паспрыяць спыненьню рэпрэсій, аднаўленьню і разьвіцьцю беларускай грамадзянскай супольнасьці. (Адзначу, што такое магчымае, толькі ў выніку вельмі кардынальных дзеяньняў і прапановаў, на якія здольныя толькі Злучаныя Штаты Амэрыкі пры моцным лідары.)

Улічваючы становішча вайны і пагрозы незалежнасьці Беларусі, такія дзеяньні наабходныя дзеля інтарэсаў Беларускай нацыі і міру ў Эўропе.

На шляху да гэтага стаіць памылковая антыбеларуская палітыка Эўразьвязу, накіраваная на ізаляцыю Беларусі і душэньне краіны татальнымі эканамічнымі санкцыямі.

Проксі і рытарычным рупарам гэтай нядобрай палітыкі Брусэль зрабіў і ўзяў пад сваё фінансаваньне так званы “Офіс Сьвятланы Ціханоўскай” (група, што складаецца з былой агентуры і другасных рускамірцаў, часта выкарыстоўвае беларускую рыторыку).

Характэрна, што адразу пасьля паведамленьня Трампа аб размове з Лукашэнкам, гэтыя “проксі” (Латушка, Ціханоўская, Балкунец і інш.), якія ўвесь час яра крычалі, што трэба душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі, цяпер кінуліся добра гаварыць пра Трампа і лезьці яму ў вочы. Нават пачалі даваць яму “парады” і дэманстраваць, што яны “свае”.

Устрымліваюся ад ацэнак. Магу толькі пацьвердзіць тое, што казаў раней: гэтаю публіку, трэба хутчэй зьмятаць з дарогі.

Прэзыдэнт Трамп моцны палітык, магчыма, яму ўдасца, спыніць вайну і разрубаць вузел на ўсходзе Эўропы. І самае для нас важнае, каб гэта ўсё дапамагло стаць на ногі дэмакратычнай Беларусі, якая пасьля вызваленьня ад прамаскоўскай улады і пры спрыяньні Амэрыкі, магла б стаць аплотам вольнага сьвету ва Усходняй Эўропе.

15 жнівень 2025 г.
Зянон Пазьняк

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам

Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: