7 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беларускім Доме ў Варшаве адзначылі 100 гадоў памяці Васіля Быкава (фота)

23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася юбілейная імпрэза ўшанаваньня памяці аб жыцьці і творчасьці беларускага пісьменьніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэньня.

На імпрэзе сваімі ўспамінамі аб клясыку падзяліліся беларусія дзеячы, якія асабіста былі зь ім знаёмыя. Зянон Пазьняк распавёў пра В.Быкава як пісьменьніка і грамадзскую асобу ў гісторыі Беларусі.

Значным фактам, які дэманструе грамадзянскую пазіцыю Быкава, зьяўляецца яго падтрымка З.Пазьняку і непасрэдны ўдзел у стварэньні і далейшай дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту.

Гэтую тэму працягнуў сябра БНФ і дэпутат Незалежнасьці Сяргей Навумчык. Таксама сп. Навумчык падзяліўся ўспамінамі першых год вымушанай эміграцыі з З.Пазьняком, як тады іх падтрымліваў В.Быкаў — зачытаў ліст ад пісьменьніка “двум пілігрымам”.

Галіна Пазьняк распавяла пра сваё асабістае знаёмства з Васілём Быкавым, падзялілася сваімі уражаньнямі пра пісьменька як творчай асобы, а таксама як ветлівай і прыязнай асобы.

Перакладчык і мастацтвазнаўца Валеры Буйвал узгадаў неверагодны выпадак першага знаёмства з Васілём Быкавым — на аўтобусным прыпынку, пры тым заўважыў Валеры знакамітага пісьменьніка, у той момант як адвёў свае вочы ад чытаньня кнігі “Сотнікаў”. Далейшыя спатканьні з Быкавым адбываліся на паседжаньнях Соймаў БНФ, якія пісьменьнік ніколі не прапускаў.

Сп.Валеры заўважыў прэцэндэнт выключнасьці Быкавая, як пісьменьніка чые творы былі перакладзеныя на больш, чым 50 моваў сьвету.

Нагода сустрэчы не дазволіла абмінуць чытаньне ўрыўкаў твораў вялікага беларускага пісьменьніка. У залі гучалі ўрыўкі з твораў Быкава “Доўгая дарога да дому” і “Сьцюжы” ў выкананьні Зянона Пазьняка, Алега Лазоўскага і Галіны Пазьняк. Вядомы беларускі бард і пісьменьнік Зьміцер Бартосік прадэкламаваў урывак са сваёй кнігі “Забіць упалмінзага” пра сустрэчу з Быкавым і пра твор “Знак Бяды”.

Незвычайным пунктам імпрэзы стаўся паказ спэктакалю “Суд Сумленьня”, які выканалі сябры і прыхільнікі Руху “Вольная Беларусь”. Спэктакаль “Суд Сумленьня” заснаваны паводле эпілогу з п’есы В.Быкава “Апошні Шанц”. Гэты эпілог дагэтуль ня ставіўся на сцэне і не гучэў у эфіры. На сцэне ў вобразах масак быў паказаны сон нямецкага злачынца Маера, якому прысьніўся суд над ім і над здраднікамі Беларусі, якія забівалі беларускіх людзей. Мастацка-публіцыстычны зьмест эпілога пераклікаецца з падзеямі нашых дзён і зь лёсам Беларусі. У вобразе Маера можна было прасачыць пэўныя рысы і намёкі на Лукашэнку, таксама дэманстравалася відэа катаваньняў на Акрэсьціна.

Заля беларускага дому была цалкам запоўненая гледачамі. Выступоўцаў і артыстаў віталі дружнымі апладысмэнтамі.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: