13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай “апазыцыі” (“осц” і т.п.) і да так званых “дэмсіл” (канфармісцкіх і шкодных для Беларусі). Ён (у маёй прапанове) выяўляе (у асноўным) пазыцыю беларускіх нацыянальных палітыкаў і пасьлядоўнікаў Нацыянальна-Вызвольнага руху. НВР — гэта не “апазыцыя”. Гэта супраціў.

  1. Стан, які намеціўся ў сьвеце, — гэта латэнтны стан сусьветнай вайны, гарачы цэнтар якой знаходзіцца на франтах Украіны.
  2. Для нас, беларусаў, галоўнае пытаньне ў гэтым становішчы — што будзе зь Беларусяй.
  3. Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі знаходзіцца пад шчыльным палітычным уплывам і кантролем з боку Расеі.
  4. З боку Эўразьвязу, яго ўдзельнікаў і сатэлітаў, ствараецца рэальнасьць варожасьці да Беларусі і, пад выглядам непрыняцьця дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, робіцца ізаляцыя народу і нішчэньне беларускай дзяржавы ўвядзеньнем рознага роду эканамічных санкцый.
  5. У гэтым становішчы беларускія нацыянальныя СТРАТЭГІЧНЫЯ ІНТАРЭСЫ можна адзначыць наступным чынам:
    – параза Расеі ў агрэсіі супраць Украіны;
    – ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі;
    – забесьпячэньне дзяржаўнага нацыянальнага разьвіцьця Беларусі.
    – Амэрыканскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку.

ТЛУМАЧЭНЬНЕ-1
Створана сітуацыя, калі кантроль над беларускай палітыкай і эканомікай у рознай ступені імкнуцца ажыцьцяўляць дзьве звышдзяржавы — Расея і Кітай. Такое становішча небясьпечнае для незалежнасьці Беларусі і разьвіцьця дэмакратыі.

Для ажыцьцяўленьня раўнавагі, апоры для суверэнітэту і дэмакратыі пажадана, каб у створаным становішчы у беларускай эканоміцы і дэмакратычным разьвіцьці прымылі ўдзел Злучаныя Штаты Амэрыкі (інвестыцыі і інтарэсы ЗША).

  1. ТАКТЫЧНЫЯ ДЗЕЯНЬНІ
    ў сітуацыі існаваньня “рэжыму”:
    – павелічэньне палітычнай суб’ектнасьці Беларусі дзеля зьберажэньня дзяржавы;
    – недапушчэньня ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расейска-украінскай вайне;
    – ліквідацыя антыбеларускай палітыкі эканамічных санкцый коштам вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій.

У рэчышчы вышэй адзначаных дзеяньняў беларускім нацыянальным інтарэсам (павелічэньню суб’ектнасьці) адпавядае правядзеньне ў Менску любых міжнародных кантактаў аб мірным працэсе і пастаноўка пытаньня аб бяз’ядзерным статусе і вывадзе расейскіх войскаў зь Беларусі. Гэтае пытаньне павінна быць унесена ў план перамоваў аб міры паміж Расеяй і Украінай.

Усе гэтыя задачы ўжо рэгулярна прапісаныя і прамоўленыя беларускімі нацыянальнымі палітыкамі. Зрух ужо адбыўся якраз па лініі тактычных дзеяньняў у сітуацыі існаваньня “рэжыму”, прытым па ўсіх накірунках. У тым ліку і ў пэрспэктыве магчымых амэрыканскіх інвестыцый ў здабываючую эканоміку Беларусі.

ТЛУМАЧЭНЬНЕ-2
Усе адзначаныя тактычныя дзеяньні ўзвышаюць палітычны статус Беларусі, але (на жаль) адначасна ўздымаюць ролю ўлады антынароднага рэжыма Лукашэнкі. Тут стандартнае тактычнае дзеяньне ў палітыцы, дзе трэба ведаць, што антыбеларускі рэжым — зьява дачасная (гістарычна кароткая) і мінаючая, а дзяржава і незалежнасьць — зьява працяглая (і агульнанародная). У барацьбе супраць антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі (улічваючы расейскі чыньнік) нельга дапусьціць, каб рэжым угробіў дзяржаву і незалежнасьць. Дзяржава належыць народу, але не ўзурпатару.

У змаганьні з антынародным рэжымам трэба забясьпечваць пэрспэктыву дзяржаве і нацыі, якая існуе аб’ектыўна.

24 лістапад 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам

Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: