12 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу аб заключэньні міру паміж Расеяй і Украінай. Прадстаўленыя праекты паказваюць, што прыярытэтам перамоваў зьяўляецца спыненьне ваенных дзеяньняў і ўвядзеньне сістэмы гарантыяў для Украіны. Сытуацыя паказвае, што перамовы будуць працягвацца з удакладненьнем пазыцыяў бакоў, якія ў той ці іншай ступені ўцягнутыя ў вайну.

У 2022 гозе Расея пад выглядам сумесных вайсковых вучэньняў увяла ў Беларусь свае войскі і напала на Украіну, скарыстаўшы залежнасьць ад Масквы дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі. Па сёньняшні дзень Рэспубліка Беларусь застаецца залежным стратэгічным рэсурсам Расеі, што дае магчымасьць Маскве выкарыстоўваць яе як крыніцу небясьпекі ў рэгіёне.

На жаль, у перамоўных праектах ня ўлічаны істотны факт, а менавіта, прысутнасьць расейскага акупацыйнага войска і расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. З улікам дадзенай сітуацыі, нельга выключаць, што з тэрыторыі Беларусі Масква можа стварыць пагрозу новай расейскай агрэсіі. Гэта патэнцыйна небясьпечная магчымасьць ня ўлічана ў праектах мірных ініцыятываў.

Мы зьвяртаем увагу, што для гарантыяў міру і бясьпекі ў рэгіёне ў мірнае пагадненьне патрэбна уключыць пункт аб вывадзе расейскай атамнай зброі і расейскага войска зь Беларусі.

Зянон Пазьняк
Павел Усаў
Юры Беленькі
Ад Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху
“Вольная Беларусь”

4 сьнежань 2025 г.
Нью Ёрк, Варшава,
Мінэа́паліс

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: