19 мая 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

“Слова пацана” і іншыя расейскія хіты былі зроблены “пад выбары” Пуціна

«Медуза» атрымала доступ да ўнутраных дакумэнтаў Адміністрацыі прэзідэнта РФ. У іх гаворыцца, што «Слова пацана», «Халоп» і іншыя хіты — гэта «кантэнт», выпушчаны спецыяльна да выбараў. Самі стваральнікі, як паказвае апытаньне «Медузы», пра гэта не ведалі.

Увесну 2023-га ў адміністрацыі прэзідэнта (АП) Расеі прайшла нарада, прысьвечаная надыходзячаму пераабраньню Уладзіміра Пуціна – да яго заставаўся роўна год. У будынку АП на Старой плошчы сабраліся супрацоўнікі адміністрацыі, федэральныя чыноўнікі і паліттэхнолагі, распавядае “Медузэ” ўдзельнік сустрэчы. Ім прадэманстравалі шматстаронкавую прэзентацыю, якая называлася “Творчы кантэнт да выбараў”.

Яе паказваў кіраўнік упраўлення грамадскіх праектаў (УАП) адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Новікаў – менавіта ў яго ведамстве цяпер прымаюцца галоўныя рашэнні адносна дзяржаўнай культурнай палітыкі; напрыклад, хто з зорак, якія не падтрымалі вайну, яшчэ можа выступаць у РФ, а каго ўлады ўносяць у чорныя сьпісы.

Прэзентацыя была падрыхтавана Новікавым у суаўтарстве з Аляксеем Гараслаўскім, кіраўніком Інстытута развіцця інтэрнэту (ІРІ). Галоўны і шчодры размеркавальнік каласальных грошай, якія трацяцца на прапаганду – Інстытут развіцця інтэрнэту (ІРІ). Яго ўзначальвае Аляксей Гараслаўскі, у мінулым – пракрамлёўскі медыяменеджэр.

У апошнія гады ІРІ раздае мільярды рублёў на стварэньне любога “патрыятычнага” інтэрнэт-кантэнту: ад ролікаў прарасейскіх “ваенкараў” да фільмаў аб расейскай навуцы. І з кожным годам бюджэт арганізацыі, якую кантралюе дзяржава, толькі расьце.

Прэзентацыя Новікава і Гараслаўскага патрапіла да “Медузы” ў выніку ўцечкі ўнутраных дакумэнтаў АП. Згодна з тэкстам, усяго пад выбары 2024 года АП і ІРІ падрыхтавалі некалькі дзясяткаў “творчых праэктаў”.

У дакумэнце пералічаны назвы фільмаў і серыялаў, якія плануецца “распаўсюджваць” і “прасоўваць” у сувязі з выбарамі прэзідэнта Расеі. Сярод іх – як прафінансаваныя самім ІРІ, так і створаныя на грошы Фонду кіно і міністэрства культуры і нават зьнятыя на сродкі прыватных інвестараў. А яшчэ – карціны, якія вельмі складана западозрыць у прасоўваньні прадзяржаўнай павестцы.

Калі верыць прэзентацыі Новікава і Гараслаўскага, «пад выбары» зроблены як праекты «па тэматыцы СВА», так і вельмі папулярныя мэйнстрымныя праекты. Напрыклад, у дакумэнце пазначаны расейскія касавыя хіты: камедыя “Холоп 2”, драма аб фігурным катаньні “Лёд 3”, мюзікл “Бременския музыканты”, фільм-казка “По шчучьему веленію”, а таксама самы папулярны расейскі серыял апошніх гадоў “Слово пацана”. На думку Крамля, “Слово пацана” распавядае аб “якасных зьменах жыцьця ў Расеі як устойлівым трэндзе” (гэта значыць, мабыць, аб тым, што ў 2020-х расейцы жывуць лепш, чым савецкія людзі ў 1980-х). Дарэчы. “Слова пацана” здымалі ў тым ліку на грошы ІРІ.

Музычны фільм “Прарок” трапіў у прэзентацыю з такой фармулёўкай: “Героі нашых дзён, падстава для гонару і вялікія імёны Расеі”.

Ёсць у дакумэнце і больш відавочныя прыклады. Напрыклад, серыял “ГДР” – аб рабоце савецкага разьведчыка ва Усходняй Нямеччыне. Як гаворыцца ў прэзентацыі, “вобраз героя [серыяла] транслюе станоўчы імідж супрацоўніка органаў дзяржбясьпекі”.

Акрамя таго, у пераліку ёсьць праекты, непасрэдна прысьвечаныя вайне з Украінай, напрыклад, серыял «20/22», распавядае гісторыю каханьня Данілы, які адправіўся ў Данбас «добраахвотнікам з гуманітарнай місіяй», і Алісы, «катэгарычнай праціўніцы спецаперацыі». У ім “праз лёсы герояў аўтары паказваюць, як страта нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, страта сваёй незалежнасьці прыводзіць да вялікай чалавечай трагедыі”.

Журналістам “Медузы” удалося узяць камэнтар у некаторых ставаральнікаў фільмаў са спісу, а менавіта: “Нюрнберг”, “По шчучьему велению”, “Слово пацана”. Суразмоўцы адрэагавалі, што «ўпершыню чуюць», што іх фільм ці серыял можа быць часткай нейкай перадвыбарнай кампаніі, праэкты ствараліся для “камэрцыйнага посьпеху”.

Верагодна, крамлёўскія ідэолагі проста прымазваюцца да пасьпяховых праектаў. «Я думаю, яны выбралі ўсё, што можна да выбараў хоць неяк прыцягнуць. Узялі, што змаглі, з паветра», — сказала крыніца, знаёмая з дэталямі здымак аднаго з серыялаў, якія трапілі ў сьпіс.

«Яны спрабуюць падперці сваю дзейнасьць такімі ідэалагічнымі падпоркамі. Глядзяць, якія праекты выходзілі, што можна падцягнуць, апраўдаць траты. Тыпу мы займаемся ідэалогіяй, працуем дзеля краіны, грошы марнуем не дарма”.

Вартае ўвагі

18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта...

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Апошняе

Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве (фота)

18 траўня, у 80-ю гадавіну дэпартацыі карэннага насельніцтва Крыма,...

18 траўня — Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі крымскататарскага народу

У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта...

16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі

Беларускаму добраахвотніку з пазыўным "Мыш" было тады 49 гадоў. Міраслаў...

Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

Да пытаньня аб атаках на грамадзка-эканамічную інфраструктуру Беларусі

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца,...

У Нямеччыне 9 траўня будуць караць грамадзян за георгіеўскія стужкі

Расейцы ў гістэрыцы. З нагоды адзначэньня заканчэньня Другой сусьветнай вайны...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: