9 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Грамадзяніна Беларусі год утрымлівалі ў рабстве ў Расеі

33-гадовы беларуса амаль год утрымліваўся на фэрме ў Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі на рабскіх умовах.

Як высьветлілася, грамадзянін Беларусі Вадзім Жалезкі прыехаў на заробкі ў Расею ў траўні 2023 году па запрашэньню свайго сваяка.
Па дамоўленасьці Вадзім павінен быў працаваць на пілараме з заработнай платай 25 тысяч расейскіх рублёў (каля 260 даляраў). Аднак насамрэч яго прывезьлі на фэрму ў пасёлку Шадрыха Сьвярдлоўскай вобласьці. У мужчыны забралі ўсе дакумэнты, а яго працай стаў догляд кароваў і дапамога ў гаспадарцы. За 10 месяцаў працы беларусу ані разу не заплацілі. Аднойчы за страчаную карову Вадзіма жорстка пабілі. Фота з пабоямі зафіксавалі валантэры на месцы.

Разам з супрацоўнікам «Альтэрнатывы» (арганізацыя, якая змагаецца з сучасным рабствам) вызваляць Вадзіма Жалезку на фэрму прыехалі валянтэры, журналісты і паліцыя. Яны запісалі размову з гаспадаром фэрмы і вымусілі яго вярнуць дакумэнты ахвяры. У сваю чаргу, гаспадар фэрмы, на імя Навер, упэўніваў паліцыю, што частку абяцанага заробку ён пералічваў былой жонцы Вадзіма ў рахунак алімэнтаў, а астатняе пайшло на забесьпячэньне яго прадуктамі харчаваньня і неабходнымі рэчамі, таму Вадзім практычна яшчэ й застаўся даўжніком.
Мужчыне далі грошы толькі на зваротны білет.

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

У Смаленску мужчыну аштрафавалі за заклік вызваліць і далучыць горад да Беларусі

У Смаленску 35-гадовага Дзьмітрыя Тузава аштрафавалі за камэнтары, у...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Апошняе

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Там, дзе б’юць маскаля, там Польшча дапамагае — прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзьняў тэму падтрымкі Ўкраіны падчас...

У Смаленску мужчыну аштрафавалі за заклік вызваліць і далучыць горад да Беларусі

У Смаленску 35-гадовага Дзьмітрыя Тузава аштрафавалі за камэнтары, у...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: