25 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Шлях да прыгону

“Любая свабода, як правіла, страчваецца паступова.”

Давід Юм

5 верасьня 2023 году Лукашэнка выдаў чарговы ўказ, згодна з якім уводзіцца забарона на абмен пашпартоў у консульствах за мяжой. Цяпер абмяняць пашпарт можна толькі на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, даверанасьць на якую-небудзь рухомую і нерухомую маёмасьць зараз таксама можа быць аформлена толькі ў РБ.

Трэба адзначыць, што ўказ быў дастаткова прадказальны, асабліва ўлічваючы тое, што апошнія паўгады беларусы, якія спрабавалі абмяняць пашпарт у консульствах за мяжой, ужо скардзіліся на тое, што для атрыманьня дакумента ім неабходна было ехаць у Беларусь.

Аддаю належнае – ход дастаткова моцны па сваіх наступствах, сапраўды вельмі б’е па ўсіх апанентах рэжыму, і, відавочна, варта чакаць наступных крокаў. За 30 гадоў Лукашэнка добра зразумеў тое, што каб лішні раз не турбаваць грамадства, падобныя дзеяньні трэба рабіць паступова, па рэцэпце варанай жабкі.

Насамрэч, гэты ўказ пакуль будзе практычна незаўважны для людзей унутры Беларусі, нават для тых, хто вахтавым метадам працуе за мяжой. Для тых хто за мяжой і ўжо пераследаваўся і што важна – ведае пра гэта і мае доказы перасьледу, гэты ўказ таксама сітуацыю моцна ня зменіць, а толькі на паперы легалізуе тыя дзеяньні, якія рэжымам і так прымяняліся раней.

А вось адчуюць гэта ў першую чаргу тыя беларусы, якія з’ехалі з Беларусі турбуючыся за сваю бяспеку, але пры гэтым ня маюць відавочных доказаў перасьледу, каб атрымаць прытулак, а таксама беларусы, якія пераехалі і працуюць за мяжой, якія пры гэтым і сёньня наведваюць Беларусь (такіх дастаткова шмат). І менавіта на такіх людзей у першую чаргу разлічаны дадзены ўказ: нелаяльных – пакараць, працаўнікоў – вярнуць.

Зыходзячы з гэтага можна зрабіць здагадку аб далейшых кроках рэжыму, якія будуць рабіцца паступова наступныя прыкладана два гады. Што гэта можа быць?

Найперш трэба чакаць ануляваньня пашпартоў для тых, хто пэўны час не наведваў Беларусь. Хутчэй за ўсё тэрмін ненаведваньня будзе ўсталяваны ў два гады. Або можа быць і іншы варыянт, як напрыклад з шэнгенскай візай, калі можна знаходзіцца за мяжой на працягу 90 дзён у перыяд 180 дзён. Пры гэтым паведамляць аб ануляваньні ўладальніку пашпарта ня будуць.

Таксама варта чакаць пазбаўленьня грамадзянства тых, хто ўжо не наведваў Беларусь працяглы час (пяць гадоў і болей). Гэта будзе суправаджацца ануляваньнем банкаўскіх карт ды закрыцьцём рахункаў, канфіскацыяй маёмасьці і продаж яе на аўкцыёнах, па прыкладзе кватэры Ціханоўскіх і маёмасьці Бабарыкі і г.д.

Паколькі шмат хто, нягледзячы на рызыку, будзе вяртацца ў Беларусь, каб падоўжыць пашпарт, магчыма ўвядзеньне абмежаваньняў на выезд з краіны для такіх грамадзян пасля атрыманьня дакументу. Гэта могуць быць як абмежаваньні па часе, так і ўвядзеньне дазволаў на выезд, якое будзе выдаваць спецыяльная камісія, як гэта было за савецкім часам. Падобныя абмежаваньні, хутчэй за ўсё, будуць уведзены і для некаторых прафесій, напрыклад для медыкаў, бо ужо даўно ходзяць чуткі, што адпрацоўку пасля сканчэньня ўніверсітэта падоўжаць да пяці гадоў.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што падобныя меры будуць уводзіцца паступова і не адразу ўступаць у дзеяньне, каб у мінімальнай ступені адбівацца на жыцці шэраговага грамадзяніна, а таксама каб фармальна не парушаць адно з фундаментальных правоў чалавека – права на перамяшчэньне.

Па выніку галоўнае, чаго спрабуе ў дадзеным выпадку дасягнуць рэжым – спыненьне адтоку працоўнай сілы і высокакваліфікаваных адмыслоўцаў, вяртанне ў краіну тых, хто з’ехаў раней, пакараньне ворагаў, а таксама стварэньне фактычна неа-прыгонных умоў. Ня проста так рэжымныя прапагандысты і сам Лукашэнка здзекліва называюць “беглыми” тых, каму прыйшлося пакінуць Беларусь.

Dobrovolnik Michal


Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: