23 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Напярэдадні атакі на Крымскі мост над Чорным морам заўважылі амэрыканскую выведвальную авіяцыю

Амэрыканскі OSINT-праект ItaMilRadar паведамляе пра аднаўленьне палётаў выведвальнай авіяцыі ЗША над Чорным морам пасьля перапынку.

16 лістападу самалёт радыёэлектроннай выведкі RC-135U Combat Sent (64-14849) з пазыўным JAKE27 вылецеў з брытанскай авіябазы Мілдэнгол і выканаў некалькі кругоў над усходняй часткай Чорнага мора.

RC-135U перахоплівае і аналізуе сыгналы радараў, што дазваляе вывучаць характарыстыкі і рэжымы працы сыстэмаў супрацьпаветранай абароны.

Адначасова ўздоўж чарнаморскага ўзьбярэжжа працаваў самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня NATO E-3A Sentry (LX-N90444).

Паводле ItaMilRadar, актыўнасьць выведвальнай авіяцыі NATO над Чорным морам прыкметна ўзрасла. Палёты розных выведвальных сродкаў цяпер фіксуюцца амаль штодня, тады як раней адбываліся радзей.

Апошняе

ТЭРМІНОВА ШУКАЕМ ПРАСТОРУ ДЛЯ «ДОМА ТВОРЦАЎ» У ВАРШАВЕ!

Сябры, мы шукаем невялікае памяшканне для захавання мастацкіх твораў,...

Вайна паміж Іранам і ЗША з новай сілай абвастраецца

іранскія вайскоўцы нанесьлі ўдар дронамі і ракетамі па дзьвюх...

Карабель на шляху ў Калінінград атакавалі два беспілётнікі

Карабель, які рухаўся ў бок Калінінграду, быў атакаваны двума...

Стваральніцы беларускай культурнай прасторы “Парасон” прысудзілі 5 гадоў калоніі

10 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенай...

Кітай увёў новыя абмежаваньні на экспарт дэталяў для расейскіх дронаў

OSINT-дасьледчык Крыс О’Вікі зьвярнуў увагу на паведамленьні ў расейскіх...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: