Валянтэрскі Цэнтр “Сустрэча” падвёў вынікі свайго збору ў падтрымку Ўкраіны, пра які мы пісалі раней
Хочам падзяліцца, куды былі накіраваныя сродкі, сабраныя ў межах нашай ініцыятывы «Адзін беларус — адзін эўра».
Грошы пералічылі на збор Беларускага добраахвотніцкага корпусу — для дапамогі беларускім ваярам, якія атрымалі раненьні і маюць патрэбу ў падтрымцы і аднаўленьні.
Падрабязьней пра збор можна прачытаць тут:
Вялікі дзякуй кожнаму, хто далучыўся да нашай ініцыятывы! Дзякуючы вашым ахвяраваньням мы можам падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць Украіну і якім цяпер асабліва патрэбная дапамога.
Жадаем нашым ваярам моцы і найхутчэйшага аднаўленьня!


