Маці палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына нарэшце пачула голас сына пасля працяглага перапынку ў сувязі. Высьветлілася, што амаль два тыдні ён цяжка хварэў у калоніі і знаходзіўся ў медыцынскай частцы. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына ў Facebook.
«Вірус настолькі моцна яго прыціснуў, што Дзяніс не меў сілы нават падняцца з лазарэтнага ложка, не тое каб напісаць нам ліст ці падпісаць паштоўку».
2 лістапада журналіст вярнуўся ў атрад, аднак дагэтуль вызвалены ад працы і ўсё яшчэ дрэнна сябе адчувае. Пры гэтым, як адзначае Вольга, востры крызіс удалося пераадолець.
Жонка палітвязня перакананая, што менавіта цяжкія ўмовы ў калоніі і немагчымасьць аператыўна перадаваць зняволеным неабходныя лекі і вітаміны адыгралі злую ролю ў гэтай сітуацыі.


