OSINT-дасьледчык Крыс О’Вікі зьвярнуў увагу на паведамленьні ў расейскіх каналах пра новыя кітайскія абмежаваньні на экспарт дэталяў для бесьпілётнікаў.
Абмежаваньні набылі моц падчас візыту Трампа і Пуціна на саміт у Кітаі.
Расейскія каналы абвінавачваюць ва ўсім «украінскае лобі» і жаданьне Сі Цзіньпіна дагадзіць Трампу.
Паводле наяўнай інфармацыі, абмежаваньні датычаць некаторых рухавікоў для БПЛА, у тым ліку рэактыўных рухавікоў вышэй за вызначаную магутнасьць, рэгулятараў хуткасьці, а таксама модуляў, якія дазваляюць кіраваць некалькімі дронамі адначасова.
Мяркуецца, што найперш гэта закране вытворчасьць на заводзе ў Алабузе — галоўным расейскім прадпрыемстве па выпуску бесьпілётнікаў далёкага радыюсу дзеяньня.
Цяпер для закупкі згаданага абсталяваньня расейцам давядзецца атрымліваць асобныя дазволы кітайскіх уладаў.


