13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Бранскай вобласьці беларуска пацярпела ад атакі дрона — ёй ампутавалі канцавіны

8 кастрычніка ў Бранскай вобласьці Расеі бесьпілётнік атакаваў грузавы аўтамабіль зь беларускай рэгістрацыяй. У выніку пацярпела грамадзянка Беларусі, паведаміла беларускае МЗС.

Жанчына атрымала цяжкія раненьні, празь якія ёй спатрэбілася ампутацыя канцавінаў.

Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі і падключаная да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Яе стан — надзвычай цяжкі, але стабілізаваны.

Беларусам, якія плянуюць падарожжы ў Расею, варта ўлічваць сытуацыю з бясьпекай і рызыкі, зьвязаныя з атакамі бесьпілётнікаў.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: