Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў гучным сымвалічным крокам.
Лідары трох галоўных рэгіянальных і нацыяналістычных партый — SNP (Шатландыя), Plaіd Cymru (Уэльс) і Sіnn Féіn (Паўночная Ірландыя) — падпісалі супольны Мэмарандум аб узаемаразуменьні.
Пра што дамовіліся партыі?
▪️ Падкрэсьліваецца, што кожная з нацый мае права самастойна вызначаць сваю будучыню, а ўрад у Лондане «не мае права блакаваць дэмакратыю».
▪️ Усе тры сілы адзначаюць, што Brexіt нанёс шкоду іх эканомікам, і бачаць будучыню сваіх краінаў у складзе Эўрапэйскага Зьвяза.
▪️ Партыі плануюць адмовіцца ад «зламанай эканамічнай мадэлі Лондану», разьвіваць
зялёную энэргетыку й каардынаваць дзеяньні на міжнароднай арэне.
Наколькі гэта сур’ёзна?
Сустрэча падкрэсьлівае ўнікальны гістарычны момант: усе тры рэгіёны (Шатландыю, Уэльс і Паўночную Ірландыю) адначасова ачольваюць палітыкі, якія выступаюць за сувэрэнітэт ці незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
Аднак экспэрты адзначаюць, што рэальнага распаду Злучанага Каралеўства пакуль не адбываецца: Sіnn Féіn імкнецца да аб’яднаньня Ірляндыі, SNP – да незалежнай Шатландыі, а Plaіd Cymru на дадзеным этапе сфакусаваная на пашырэньні аўтаноміі Ўэльса. Для правядзеньня рэальных рэфэрэндумаў усё яшчэ патрэбна згода альбо спэцыяльныя працэдуры з боку цэнтральнага брытанскага парламэнту.
Гэта перш за ўсё спроба супольнага палітычнага ціску на Лёндан і моцны інфармацыйны повад, які дэманструе паступовы зрух у канстытуцыйным дыялёгу ўнутры Брытанскіх астравоў.


