Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону П., якіх падазраюць у махінацыях з аплатай ІТ-паслуг для Belsat.
Паводле сьледзтва, Кшыштаф М. выставіў 385 фальшывых рахункаў на каля 4,5 млн злотых за паслугі, якія фактычна не выконваў. Шымон П. нібыта атрымаў каля 4,2 млн злотых паводле 295 рахункаў, завысіўшы кошт паслуг.
Агулам у двух сьледзтвах гаворка ідзе пра шкоду звыш 7 млн злотых, а фальшывыя рахункі перавышалі 5,1 млн.
Абодва падазраваныя не прызналі віны. Ім прызначылі грашовыя заклады, паліцэйскі нагляд і забарону выезду з Польшчы.
Сьледзтва пачалося пасьля заявы ліквідатара TVP, пададзенай у ліпені 2024 году.


