19 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Польскі Onet: Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад

Польскае выданьне Onet апублікавала вялікі матэрыял пра тое, як беларускія ўлады зьмяняюць выкладаньне гісторыі ў школах і ўсё больш набліжаюць яго да расейскай гістарычнай наратывы.

Аўтар матэрыялу Ян Кшыштаф Міхалак піша, што гісторыя ў Беларусі ўсё менш становіцца вывучэньнем мінулага і ўсё больш — інструмэнтам палітычнага выхаваньня.

Паводле новых рэкамэндацыяў Міністэрства адукацыі, «ацэнка гістарычных падзеяў і гістарычных асобаў павінна адпавядаць прынцыпам гістарычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь».

У матэрыяле Onet прыводзяцца канкрэтныя прыклады.

Кастусь Каліноўскі ў новых рэкамэндацыях ужо характарызуецца як «змагар за польскія інтарэсы», а «Мужыцкая праўда» нібыта мела на мэце ўцягнуць беларускіх сялянаў у барацьбу «за інтарэсы Польшчы».

Тадэвуш Касьцюшка падаецца проста як «патрыёт Польшчы», а ягонай мэтай называецца аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году.

Пры гэтым пэрыяд знаходжаньня беларускіх земляў у Расейскай імпэрыі прапануюць паказваць як час, які нібыта спрыяў фармаваньню беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці і «дазволіў спыніць паланізацыю беларусаў».

Асобна Onet зьвяртае ўвагу на сучасную гісторыю. У новым падручніку разьдзел «Прэзыдэнцкая рэспубліка — гістарычны выбар беларускага народу» прысьвечаны фактычна апалягетыцы Аляксандра Лукашэнкі. Падзеі 2020 году называюцца «спробай дзяржаўнага перавароту і ўмяшаньнем Захаду», а мірныя пратэсты — «каляровай рэвалюцыяй», інсьпіраванай ЗША і ЭЗ.

Вайна Расеі супраць Украіны ў падручніках фігуруе як «СВА», а расейская і крамлёўская вэрсія яе прычынаў падаецца без крытычнага аналізу. Расея і Ўладзімер Пуцін апісваюцца станоўча, а Захад і Ўкраіна — як крыніцы дэстабілізацыі.

Беларускую школьную гісторыю ўсё больш выкарыстоўваюць як інструмэнт расейскай ідэалёгіі і прапаганды.`

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

Апошняе

Час Вэстмінстэра падыходзіць да канца: нацыяналістычныя партыі Вялікабрытаніі падпісалі супольны мэмарандум

Нягледзячы на тое, што дакумэнт зьяўляецца палітычнай дэклярацыяй, а не юрыдычным актам, ён стаў...

НОВЫ ГЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ

У панядзелак, 14 верасьня 2026 году, Папа Леў XІV...

У Польшчы затрымалі падазраваных ў нелегальным атрыманьні мільёнаў злотых ад Белсату

Варшаўская акруговая пракуратура выставіла абвінавачаньні Кшыштафу М. і Шымону...

Распачалася праца над стварэньнем Сусьветнага Беларускага Кангрэсу

На 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Нью-Ёрку ўдзельнікі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: