8 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрывае юбілейны сезон… Пушкіным

РТБД адкрыў XXXV тэатральны сезон, але першай прэм’ерай стане не беларуская драматургія і нават не беларускамоўная пастаноўка. У сьнежні тэатар пакажа «Маленькія трагедыі» Аляксандра Пушкіна на расейскай мове.

Пастаноўку рыхтуе дырэктарка і рэжысэрка тэатру Сьвятлана Навуменка. Яна называе твор «жамчужынай драматургіі» і кажа, што зварот да яго — «сур’ёзны выклік».

Пры гэтым РТБД доўгі час быў адным з трох дзяржаўных тэатраў Беларусі, дзе спэктаклі ішлі выключна па-беларуску. Цяпер жа тэатар беларускай драматургіі зьвяртаецца да расейскай клясыкі і расейскай мовы.

У сацсетках гэта ўжо выклікала абурэньне. Гледачы пытаюцца, што застаецца ад самой ідэі Тэатру беларускай драматургіі, калі ягоная сцэна ўсё часьцей аддаляецца ад беларускай мовы і нацыянальнай драматургіі.

Асабліва паказальна, што пасьля 2020 году склад трупы істотна зьмяніўся: было звольнена каля паловы актораў і ранейшае кіраўніцтва. Цяпер жа зьмяняецца і тое, што доўгі час было галоўнай адметнасьцю РТБД — ягоная беларускамоўная сцэна.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: