11 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Павел Усаў пра маніфэст расейскага алігарха Мельнічэнкі: “З Пуціным, ці без яго, Расея застанецца імперыяй”

Крэмль выбірае мазаічную сістэму ўплываў на палітычную думку Захаду. 

1. Рэгулярна пужае Захад ядзернымі ударамі;

2. Рэгулярна пужае экспансіяй Кітаю;

3. Зараз музыка зьмянілася і Масква пачынае пужаць Захад хаосам і непрадказальнасьцю ў выпадку, калі Расея прайграе вайну і цалкам распадзецца.

Паказальным з’яўляецца артыкул буйнога расейскага алігарха, з маемасьцю ў 20 млрд., (нарадзіўся ў Гомлі), Андрэя Мельнічэнкі The Economist.

Чамусьці некаторыя бачаць у йм праявы блізкага перавароту ў Маскве, бунту алігархаў супраць Пуціна.

Нічога такога я не знайшоў, але відавочны новы этап інфармацыйнага і фінансавага ўздзеяньня на сусветных палітыкаў каб наблізіць мірны працэс на ўмовах Масквы. 

З аднаго боку Мельнічэнка мягка абвінавачвае Захад у пачатку вайны, якая сталася вынікам спробаў адабраць у Расеі суверэнітэт і пераўтварыць яе ў перэферыную дзяржаву. (Відаць для Расеі вайна заўседы была механізмам выхаду з перэферыйнага стану П.У. Вайна супраць Украіны, такім чынам стала правам Расеі на самазахаваньне. Вельмі цікавая і абсалютна хворая логіка).

аму, працягвае, Мельнічэнка, каб спыніць вайну, Захад павінен гарантаваць Расеі статус вялікай дзяржавы, якая будзе акрэсьліваць форму рэгіянальнага парадку і свае жыцьцевыя інтарэсы (верагодна коштам суседніх краінаў, такіх як Украіна і Беларусь). І Захад павінен з гэтым пагадзіцца. 

Калі гэтага не адбудзецца і ў выніку вайны Расея аслабне, то яе чака хаос і фрагментацыя, якая стане крыніцай яшчэ большых праблем для Захаду, перш за ўсе з прычыны ўзмацненьня Кітаю.

Такім чынам, Захад стаіць перад простым выбарым, альбо прыняць Расею як прагназавальную імперыю, падзяліць сьферы ўплываў і далей суіснаваць, альбо атрымаць некантралюемы хаос і моцны Кітай.

Іншымі словамі, мы вяртаемся да канцэпцыі ліберальнага імперыялізму з новым абліччам, які прасоўвалі на пачатку 2000 гадоў расейскія лібералы і на якой вырас рэжым Пуціна. 

Артыкул Мельнічэнкі гэта маніфест расейскага алігархічнага імперыялізму, незалежна ад таго, хто знаходзіцца пры ўладзе. Ён наўпрост кажа, што з Пуціным, ці без яго, Расея застанецца імперыяй. Мельнічэнка прыклад новага (старога) імперыяльнага мысьленьня, бо толькі імперыя дае йм рэсурсы і права на жыцьце і ўзбагачэньне.

Хаця з такім скарбам, як у Мельнічэнкі, можна было б стварыць на абломках імперыі сваю ўласную дзяржаву.

Крыніца: телеграм-канал Паўла Вусава

Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў

Падчас утрыманьня ў былым менскім СІЗА №1 на Валадарцы...

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Памёр Пётра Садоўскі

На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык,...

Апошняе

У памяць пра Алеся Пушкіна (1965 – 2023)

11 ліпеня – гадавіна сьмерці беларускага мастака і палітвязьня...

Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў

Падчас утрыманьня ў былым менскім СІЗА №1 на Валадарцы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: