15 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Новы сусьветны парадак

Як бы там што не казалі пра Трампа, (і які б ня быў доўгатэрміновы міжнародны эфэкт палітыкі ЗША), але ён робіць дакладна тое, што павінны былі б рабіць ЗША з Трампам, ці без яго. 

1. Маштабная барацьба з наркакартэлямі і наркатрафікам (у ЗША да 48 млн., наркаманаў (!!!). Вашынгтон лічыць, што сынтэтычныя наркотыкі прадукуюцца ў Кітаі і праз наркакартэлі (Мексіка) тонамі ўвозяцца ў ЗША. Венесуэла была адным з перавалачных пунктаў. 

У сусьветным супрацьстаяньні наркотыкі, хваробы (біялагічная і хімічная зброя) ужо даўно інструмэнт вайны. Узяць хаця б опіюмныя войны Вялікабрытаніі супраць Кітаю ў 19 ст. 

2. Трамп усхваляючы Пуціна і «танцуючы вакол яго», тым ня менш: а) захапіў Мадура і змушае ўлады Венэсуэлы да ўнутрыпалітычных саступак; 

b) Ажыцьцяўляе даволі моцна ціск на Кубу, улады якой, верагодна таксама вымушаны будуць зьмяняць сваю палітыку; 

с) зьнішчыў палітычна-вайсковае кіраўніцтва Ірану, адкрываючы прастору да зьменаў рэжыму; 

d). Выдавіў Расею з Сірыі.

[лепшых спосабаў па сутнасьці і не было]. Таксама гэта ўзмацняе агульную атмасфэру ціску на несаюзныя для ЗША краіны. Бо ЗША дэманструе сваю гегемонію і моц, не ідучы на ўпроставую канфрантацыю з Масквой, ці Пекінам. Штаты паказваюць, што няма такой сілы, якая б магла йх паўстрымаць. То бок фактычна ўсталяваны Новы Міжнародны Парадак дзе гегемон ЗША, які ігнаруе прынцыпы міжнароднай раўнавагі і міжнародных структур, каля яны не адпавядаюць ягоным інтарэсам. А гэта сапраўды пік гегемоніі. 

Канешне, усе гэта можна было апрануць у прыгожую апакоўку, каб падабацца ліберальна-дэмакратычнай супольнасьці, але відавочна Трампу і ЗША гэта не патрэбна. Бо ў гэтым сьвеце лічыцца толькі Моц і Дамінацыя – чаго ЗША і імкнуцца дасягнуць. 

Рэалізм амерыканскай палітыкі сеньня будуецца на павялічэньні ўласнай моцы, нават коштам пачуцьцяў саюзьнікаў ды іх страхаў. НАТА для ЗША патрэбны толькі настолькі, наколькі яно згоднае рэалізаваць іх волю. 

Што тычыцца Расеі, то падзеньне Ірану будзе яшчэ адным аргумэнтам, каб Масква пайшла на мір. Хаця з іншага боку агрэсія Расеі і вайна ва Украіне, гэта вельмі добры аргумэнт дзеля таго каб узмацняць уласную вайсковую магутнасьць і новы экспансіялізм ЗША. Гэта з першага погляду супярэчыць заяўленаму ізаляцыянізму. Але тлумачыцца «супярэчнасьць» проста, праз так званы абарончы рэалізмам. 

Экспансіялізм гэта вынік ізаляцыянізму: зьнешнія пагрозы нам [штатам] не даюць займацца сабой. Мы не нападаем, мы баронімся. А гэтымі зьнешнімі пагрозамі ёсьць: слабасьць саюзьнікаў, экспансіялізм ворагаў (Кітай і Расея), функцыянаваньне несяброўскіх рэжымаў у Амерыцы.

Думаю ЗША праціскаюць Расею, дзеля таго, каб аслабіць РФ, зрабіць пагрозу узалежненьне ад Кітаю максымальнай, каб змусіць Маскву пайсьці на ўгоду з ЗША (сутнасьць якой манаполія на доступ да рэсурсаў). 

Яшчэ раз падкрэсьлю для ЗША сутнасным з’яўляецца не дэмакратызацыя сыстэм і рэжымаў, а гегемонія (натуральны працэс эвалюцыі дзяржавы і імпэрыі). 

Пытаньне толькі ў тым, наколькі ў ЗША хопіць энэргіі падтрымліваць гэта пік магутнасьці. 

Бо ў самой краіне даволі шмат унутраных супярэчнасьцяў і праблем: міграцыя, наркаманія, неамарксізм з даволі яснай канцэпцыяй антыамерыканізму і ўніверсалізму, крызіс дэмакратычнай і ліберальнай ідэалогіі, яе унутраны раскол. 

Таму Трамп і ягонае атачэньне, для мабілізацыі і легітымізацыі прадае універсальную канцэпцыю: магутнасьць і выбранасьць, і эфэктыўна гэта дэманструе. 

Але заўседы, памкненьне да гегімоніі адной дзяржавы прыводзіць да даволі дзіўных альянсаў іншых… Што будзе гэтым разам?

П. Вусаў

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: