5 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

«Хвала Алаху!» Трамп заявіў пра пачатак разьмінаваньня Армузкага праліву

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што амэрыканцы ў якасьці паслугі дапамагаюць ачышчаць Армузкі праліў ад мінаў у інтарэсах усіх краінаў сьвету, уключна з Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Францыяй і Нямеччынай.

«Неверагодна, але ў іх няма ні сьмеласьці, ні волі, каб выканаць гэтую працу самастойна. Аднак, што вельмі цікава, пустыя нафтавозы з многіх краінаў накіроўваюцца ў ЗША, каб ЗАГРУЗІЦЦА нафтай», — напісаў Трамп.

Таксама ён яшчэ раз паўтарыў, што ЗША выйгралі вайну з Іранам, а не прайгралі.

«Іх флёт зьнішчаны, іх ваенна-паветраныя сілы зьнішчаныя, іх зэнітная артылерыя не існуе, радары не працуюць, іх ракетныя і бесьпілётныя заводы амаль зьнішчаныя разам з самімі ракетамі і бесьпілётнікамі, і, што самае важнае, іх шматгадовыя “лідары” больш не з намі, хвала Алаху!» — напісаў прэзыдэнт ЗША.

Раней газэта The New York Times са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў паведамляла, што Іран ня можа цалкам адкрыць Армузкі праліў, бо ня ў стане выявіць і абясшкодзіць усе міны, якія сам жа ўсталяваў у акваторыі.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

У чым сутнасьць збору “1 беларус — 1 эўра для Ўкраіны”?

Алена Жаркевіч распавядае пра ідэю збору, узаемаадносіны паміж беларусамі...

Нямеччыны пераходзіць у форму адкрытай агрэсіі

У Нямеччыне за апошнія суткі — адразу некалькі сур’ёзных...

Акцыі маскальскіх авіякампаній абваліліся

Акцыі маскальскіх авіякампаній адрэагавалі падзеньнем на заяву Зяленскага пра...

Маскальскае неба становіцца цалкам небяспечным – Зяленскі

Сёньня мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае маскальскі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: