21 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Вялікай Бераставіцы зраўнялі з зямлёй помнік грамадзянскай архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя — драўляны заезны двор

На апублікаваных праектам vandrvm фотаздымках, на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Чкалава, дзе стаяў заезны двор, цяпер пустая пляцоўка з пяском і камянямі, што засталіся ад помніка грамадзянскай архітэктуры, на фасадзе якога вісела савецкая ахоўная шыльда.

Гэты П-падобны ў пляне аб’ём на масіўным бутавым падмурку быў рэдкім узорам традыцыйнага гасьцінічнага комплексу, які спалучаў памяшканьні для начлегу, карчму і ўнутраны двор для коней і фурманак. Будынак меў выразныя рысы народнага драўлянага дойлідзтва: галоўны фасад быў дэкараваны фігурнай шалёўкай і завяршаўся высокім трохвугольным шчытом.

Аб’ект быў прызнаны помнікам і ўнесены ў савецкі «Збор помнікаў гісторыі і культуры» 1986 году. Аднак пры фармаваньні сучаснага Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў заезны двор па незразумелых прычынах проста «выпаў» з пераліку помнікаў і пазбавіўся якой-небудзь аховы.

Апошні шанец уратаваць помнік быў змарнаваны зусім нядаўна. У верасьні 2024 году быў зацьверджаны праект зонаў аховы для суседніх аб’ектаў — рэштак касьцёлу кармэлітаў і брацкай магілы на Ратушнай плошчы. Дакумэнтацыю распрацоўвала ААТ «Белрэстаўрацыя», і якасьць гэтай працы выклікае шмат пытаньняў. Праект аказаўся настолькі павярхоўным і пазбаўленым аналізу навакольнага гістарычнага асяродзьдзя, што заезны двор, які тэрытарыяльна трапляў у межы зоны рэгуляваньня забудовы, не быў ніякім чынам вылучаны і ніякі рэглямэнт не абараняў яго ад зносу.

Крыніца: Спадчына

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: