21 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Збор на падтрымку шэлтара для былых палітвязьняў у Варшаве

З просьбай аб дапамозе зьвярнуўся Сяржук Доўгушаў на сваёй старонцы ў ФБ.

У сьнежні 2025 году ў Варшаве быў адкрыты шэлтар для беларусаў — найперш для былых палітвязьняў. Дом ужо некалькі месяцаў стабільна працуе: кожны месяц туды засяляюцца новыя людзі, яны маюць цёплае і бясьпечнае месца для жыцьця, усе працэсы наладжаныя.

Аднак цяпер узьнікла фінансавая праблема. Сабраных спонсарскіх сродкаў хопіць толькі да канца сакавіка.

У красавіку неабходна аплаціць:

7100 zł — арэнда дому

2500–3000 zł — камунальныя плацяжы

Агульныя штомесячныя выдаткі на ўтрыманьне шэлтара складаюць каля 2500–2800 €.

Каб шэлтар мог працягваць працу, патрэбная стабільная падтрымка — партнэры, мэцэнаты або бізнэс, гатовыя дапамагаць на пастаяннай аснове. Асабліва разьлічваюць на беларускую супольнасьць і бізнэс у Польшчы.

🙏 Любая падтрымка і распаўсюд інфармацыі вельмі важныя.

Падтрымаць шэлтар можна тут:

Stripe:

https://donate.stripe.com/28o9BaghXeXEeLC9AA

Patreon:

https://www.patreon.com/cw/BelarusianShelter

У адзіную беларускамоўную групу садка ў Беластоку запісаліся толькі шэсьць дзяцей

У Беластоку падвялі папярэднія вынікі рэкрутацыі ў гарадзкія дзіцячыя...

Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову

Маскве на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове. «Беларусь у...

Польскі палітычны шторм вакол SAFE і што ён нясе беларусам

Канфлікт вакол праграмы SAFE у Польшчы сапраўды часта называюць...

Апошняе

ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Сёньня (19-03-2026) вызвалілі з турмы яшчэ 250 палітвязьняў. Гэта...

“Пуцін баіцца ЗША, а не Эўропы” — Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў заяву падчас вячэры з...

“На Акрэсьціна за беларускую мову білі нагамі”

З гісторыі расейскай акупацыі Беларусі. 2010 год. Акрэсьціна. З Жодзінскага...

Нараджальнасьць у Беларусі зменшылася на 11% у 2025 годзе

У Беларусі працягвае пагаршацца дэмаграфічная сытуацыя. Паводле ўнутранага дакладу...

Прэм’ер Бэльгіі заклікаў ЭЗ заключыць «угоду» з Пуціным

Прэм’ер-міністар Бэльгіі Bart De Wever заявіў, што Эўрапейскі Зьвяз...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках:

Папярэдні артыкул