Старшы пастарунковы Якуб Кулік і старшы пастарунковы Артур Мараньскі — сапраўдныя героі. Яны, імаверна, выратавалі шмат чалавечых жыцьцяў, нягледзячы на рызыку загінуць самім. Іхны стан цяжкі, але яны атрымліваюць вельмі добрую мэдычную дапамогу. Уся Польшча трымае за вас кулакі, — напісаў Туск у сацыяльнай сетцы X.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск назваў імёны двух паліцыянтаў, якія атрымалі цяжкія раненьні падчас затрыманьня нападніка ў Кракаве


