Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных словаў, рашэньне прынятае празь невыкананьне Армэніяй абавязкаў у арганізацыі цягам некалькіх гадоў.
Акрамя права голасу, Ерэван страчвае магчымасьць прызначаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ.
Гэтая навіна можа разглядацца як пазытыўны сыгнал: Армэнія працягвае аддаляцца ад расейскіх інтэграцыйных структураў і аслабляе залежнасьць ад Масквы.


