6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Сёньня (19-03-2026) вызвалілі з турмы яшчэ 250 палітвязьняў. Гэта радасная падзея. Віншуем усіх на волі! 

Справа, распачатая беларускімі энтузіястамі розных накірункаў дае рэальны плён. Амэрыка зьвярнула ўвагу на Беларусь. Перш за ўсё Амэрыцы, амэрыканскай дапляматыі і асабіста прэзыдэнту Трампу мы павінны быць удзячнымі за вызваленьне людзей з турмы і за падтрымку незалежнасьці і  палітычнай суб’ектнасьці Беларусі ў гэты крытычны для беларусаў час.

Спадзяемся, што падзеі і добрая палітыка Амэрыкі прывядзе да вызваленьня з турмы ўсіх Беларусаў, якія апынуліся там у выніку заганнай палітыкі непрыяцеляў Беларусі. 

На гэты час ёсьць відавочны прагрэс, Бальшыня вызваленых палітвязьняў засталася ў Беларусі, канчаткова зьнятыя амэрыканскія санкцыі зь Беларуськалія і зь некаторых банкаў. Магчыма наступным паўстане пытаньне аб спыненьні масавых рэпрэсіяў супраць беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Тут ёсьць разуменьне. Спатрэбіцца воля і ўзаемавыгадная дыпляматыя. 

Жыве Беларусь! 

Беражы Бог Амэрыку!

19-03-2026.

Зянон Пазьняк

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: