Навучацца ў школе змогуць дзеці з 4 па 10 клясы зь любой кропкі сьвету.
Заснавальнікі школы прапануюць выкладаньне украінскай праграмы адукацыі. Навучэнцы зь Беларусі будуць вывучаць гісторыю Беларусі, беларускую мову і літаратуру для захавання нацыянальнай прыналежнасьці і веданьня сваёй гісторыі. Таксама ў праграму ўключана паглыбленае вывучэньне ангельскай як міжнароднай мовы і IT.
Заснавальнікі школы абяцаюць навучаньне з прафесійнымі педагогамі, што працуюць па сваім уласным мэтодыкам. Сярод выкладчыкаў — Рэгіна Часноўская, Васіль Дранько-Майсюк, Алена Каданова, Раман Калугін, Яўгенія Вашчылка.
Навучальны год у школе распачынаецца зь 11-га верасьня. Па заканчэньню выдаецца атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны.
Прачытаць больш падрабязную інфармацыю аб школе, запісаць сваіх дзетак ды падтрымаць праэкт фінансава можна тут – https://www.byschool.com.ua/