31 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Варшаве адзначылі Дзень незалежнасьці Беларусі (фота)

26 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве прайшло сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Беларусі.
Мерапрыемства прайшло з поўным аншлягам, вялікая заля была цалкам запоўненая. Распачалася імпрэза суполным сьпяваньнем гімна БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
З прамовай і лекцыяй выступіў Зянон Пазьняк, які, як непасрэдны ўдзельнік гістарычных падзеяў 1991 году, распавёў, якімі намаганьнямі і тонкай палітычнай барацьбой здабывалася нашая Незалежнасьць.

Пасьля лекцыі ўдзельнікаў чакала канцэртная праграма.
Адмыслова, каб падтрымаць беларусаў у такі значны дзень, з Украіны прыехала паэтэса і сьпявачка Алеся Сінчук. Падчас бліскучага выступу яна выканала верш Уладзімера Сінчука, прысьвечаны змаганьню беларусаў, песьню “Перамогі сьцяг”, прысьвечаную Палку Каліноўскага, іншыя вершы і фартэпіянныя кампазіцыі.
Разам уся заля прасьпявала “Ой у лузі червона калина” у знак падтрымкі змагарнаму ўкраінскаму народу.

Галіна Пазьняк і Алег Лазоўскі прачыталі вершы Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Ларысы Геніюш, Зянона Пазьняка.

Праграму працягнуў бард Зьміцер Бартосік.
Натхняльна выступіў з акустычнай праграмай Алесь Дзянісаў, саліст гурта Dzieciuki.

На мерапрыемстве быў зладжаны кірмаш, на якім можна было набыць беларускую нацыянальную сымболіку, кнігі Зянона Пазьняка і факсімільныя беларускія выданьні, усе сродкі ад продажу якіх пойдуць на падтрымку Нацыянальна-Вызвольнага Руху і на пікап для Палку Каліноўскага.

Таксама падчас імпрэзы адбываўся збор подпісаў за тое, каб Беларускі тэатр атрымаў памяшканьне ў Варшаве.

Па завяршэньні ўсе прысутныя прасьпявалі разам беларускі ваяцкі марш “А дзе ж тыя ваяры?”.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі дом у Варшаве пры супрацы з НВР “Вольная Беларусь”.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: