8 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЗША: COVID-19 быў створаны ў кітайскай лабараторыі

COVID-19 быў створаны ў кітайскай лабараторыі, супрацоўнікі якой не прытрымліваліся правілаў бяспекі, паведамляе падкамітэт па каранавіруснай пандэміі Камітэта па наглядзе і падсправаздачнасьці Кангрэса ЗША

У дакуменце адзначаецца, што супрацоўнікі Уханьскага інстытута вірусалогіі праводзілі эксперыменты па ўзмацненьні функцый вірусаў, у тым ліку і над іх генетычным мадыфікаваннем, не выконваючы правілы біялагічнай бяспекі. Акрамя гэтага, таксама паведамляецца, што гэтая кітайская ўстанова ў свой час атрымлівала гранты ад ЗША.

У справаздачы пазначана, што вірус валодае біялагічнымі характарыстыкамі, якія не былі выяўлены ў прыродзе. Акрамя таго, вірус пры натуральным узнікненьні пандэміі мае некалькі ачагоў, а не адзін як у сітуацыі з ковідам.

Таксама адзначаецца, што даследчыкі Уханьскага інстытута вірусалогіі (WIV) захварэлі на вірус, падобны на COVID, восеньню 2019 года, за некалькі месяцаў да таго, як COVID-19 быў знойдзены.

На сайце падкамітэта публікацыя датаваная 2 сьнежня, аднак на самім дакуменце стаіць іншая дата – 4 сьнежня. У падкамітэце паведамілі, што менавіта 4 сьнежня ведамства правядзе ацэнку канчатковай справаздачы і афіцыйна прадставіць яе ў Кангрэс. Напярэдадні паседжаньня падкамітэт таксама апублікуе дадатковыя матэрыялы і рэкамендацыі.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: