1 чэрвеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам задаюць разумныя людзі. Маўляў, навошта я часта пішу пра ўсіх гэтых прарасейскіх нацыянальна не арыентаваных асобаў (Бабарыку, Ціханоўскую і т.п.) ды пра іхны паразітызм у палітыцы. Нічога ж не зьмяняецца, і ўсе каму трэба ведаюць.

Пісаць, аднак, трэба, і часта, бо тое, пра што я пішу, — гэта чужародная ненацыянальная зьява. Тут не разыходжаньні ў нацыянальнай палітыцы, тут разыходжаньні ў адносінах да існаваньня нацыі. І галоўным крытэрам такога разыходжаньня ёсьць адносіны да Расеі.

Тут не супольная справа, не разыходжаньне ў сфэры свайго, а экзыстэнцыяльнае супрацьстаяньне — сваё і чужое.
Антырэжымная апазыцыя ў Беларусі (і найперш за мяжой) падзеленая па лініі адносінаў да Расеі. Накірункі не сумяшчальныя.

Пазыцыя нацыянальна-вызвольных дэмакратычных сілаў такая:

Расея — небясьпека. Немагчымасьць інтэграцыі з Расеяй. Мірнае суіснаваньне.

Лібэральна-дэмакратычныя (прарасейскія) сілы:
Расея — партнёр. Магчымасьць інтэграцыі з Расеяй. Супрацоўніцтва.

Без грунтоўнага ўнівэрсальнага і гарантаванага адмежаваньня ад Расеі (а ў ідэале без разбурэньня Расеі) будучыні ў Беларускай нацыі няма. Будуць толькі ахвяры і змаленьне, як шагрэневай скуры.

Я раней ня раз казаў і пісаў, што ў Вольнай Беларусі засьвечаныя “дзеячы” гэтай не нацыянальнай лібэральна-дэмакратычнай “апазыцыі” (і найперш Ціханоўская як шырма чужой палітыкі) павінны будуць (улічваючы стан акупацыі і пагрозы вайны) пайсьці пад сьледзтва. Нішто не забыта з таго, што сказана, і з таго, што сталася цяпер, і таго, што было некалі даўно ў выніку калабаранцкай лаяльнасьці да Расеі. Нельга забыць пра мільёны мірных беларусаў, замардаваных маскалямі за часы савецкай акупацыі, не адплочаных і не адпомшчаных. Якая яшчэ “інтэграцыя!”

Зьмятаючы антыбеларускі прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі, ацэнка будзе дадзена ўсім: і лукашыстам, і так званым “дэмакратам”, усім, хто працаваў на Маскву супраць Беларусі, на Рашу — супраць нацыі, на мамону — за здраду Айчыне, на “мудрага Пуціна”. Здаецца, гэты час набліжаецца.

17 кастрычнік 2024 г.
Зянон Пазьняк

Апошняе

За пратэсты 2020 года СК РБ асудзілі больш за 6000 чалавек

Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры:...

Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў.

Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага крыла Патранатажнай службы БДК (https://t.me/BDK022), у...

Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў

За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: