14 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Заява нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”

Антынацыянальны рэжым Лукашэнкі прызначыў чарговыя “выбары прэзыдэнта” на 26 студзень 2025 года. Галоўная мэтай гэтай кампаніі — аднавіць уласную легітымнасьць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасьць у Беларусі. Пры гэтым кампанія будзе праходзіць ва ўмовах палітычнага тэрору, рэпрэсій, агульнага вынішчэньня грамадзянскай супольнасьці і разбурэньня інстытуту выбараў як такога. Беларускае грамадзтва, на сёньняшні дзень ня мае ніякіх прававых і палітычных магчымасьцяў выказаць сваё адмоўнае стаўленьне да Лукашэнкі.

У сваю чаргу, для дасягненьня задачы па стварэньню ілюзіі шырокай падтрымкі для Лукашэнкі пануючая ўлада будзе выкарыстоўваць усе мэтады, як сілавыя, так і палітычныя.

Працэс арганізацыі галасаваньня будзе адбывацца ў жорсткіх ўмовах шырокага кантролю і ціску на грамадзтва. Будуць задзейсьненыя ўзброеныя лятучыя атрады міліцыі, АМАПУ і іншых парамілітарных адзінак, якія павінны будуць езьдзіць па вуліцах, дзяжурыць на плошчах і ля пад’ездаў і выбарчых участкаў дзеля таго, каб стварыць атмасфэру страху і поўнай палітычнай дамінацыі рэжыму.

Выбарчыя камісіі будуць цалкам ананімныя і сфармаваныя з адданых існуючаму ладу людзей, а беларускае грамадзтва ня будзе мець ніякіх магчымасьцяў назіраць за ходам галасаваньня.

У бягучых абставінах патрэбны вынік галасаваньня для Лукашэнкі гарантаваны. Галоўнае, што рэжыму неабходна дасягнуць пад час квазівыбараў, — гэта абсалютная паслухмянасьць грамадзтва і ягоны ўдзел у галасаваньні.

Дабраахвотны, масавы ўдзел беларусаў у галасаваньні азначае:

  1. Падтрымку і легітымізацыю «выбарчага працэсу». Незалежна ад таго, зь якой мэтай грамадзянін прыходзіць на «выбарчы» ўчастак і кідае бюлетэнь у урну, ягоны прыход азначае прызнаньне «выбараў»;
  2. Удзел у галасаваньні ў фальшывых выбарах рэжыму азначае прызнаньне факту выбару, бо нават калі грамадзянін галасуе супраць усіх, — ён рэалізуе свой выбар (які, зразумела, ня будзе ўлічаны), і тым самым прызнае, што меў свабоду і права выбару.

Яшчэ раз варта падкрэсьліць, што дабраахвотны ўдзел у галасаваньні спрошчвае ўладам задачу па забесьпячэньні патрэбных рэжыму вынікаў галасаваньня, бо галасы (супраць) ніхто лічыць ня будзе (як не лічылі дыгэтуль). Таму заклікі з боку некаторых апазыцыйных структураў да ўдзелу ў галасаваньні, якое цалкам будзе кантралявацца рэжымам, будзе выключна на карысьць Лукашэнкі.

У сёньняшніх абставінах ёсьць іншы мэтад дэманстрацыі палітычнай нязгоды з сістэмай і фальшывымі выбарамі – гэта сьвядомае іх ігнараваньне, якое прадэманструе грамадзкі супраціў і тое, што беларусы не падтрымліваюць ні Лукашэнку, ні працэс усеагульнага падману.

Толькі пры пагрозе палітычнай расправы з боку ўлады і зафіксаванага адміністрацыйнага прымусу грамадзяне могуць зьявіцца на ўчастку.

Наступнай формай супраціву можа быць выяўленьне інфармацыі пра арганізатараў «выбарчага падману», сябраў камісіі як саўдзельнікаў у палітычным злачынстве і публікацыя зьвестак пра іх ў адкрытым доступе.

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Падкрэсьліваем. Галоўнае, што трэба было б рабіць беларусам – ня йсьці на выбарчыя ўчасткі і не галасаваць на псэўдавыбарах дыктатуры.

Таксама, заклікаем беларускую дэмакратычную грамадзкасьць не падтрымліваць заганную прапанову «выказаць свой пратэст шляхам галасаваньня супраць усіх», бо гэта ёсьць форма запрашэньня да ўдзелу ў фальшывым галасаваньні і будзе выкарыстана ўладамі ў сваіх палітычных інтарэсах.

26 кастрычнік 2024 г.
Кіраўніцтва НВР “Вольная Беларусь”

Вартае ўвагі

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Апошняе

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: