8 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Васілю Быкаву — 100 год

100 год таму — 19 чэрвеня 1924 году — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і дзяяч беларускага нацыянальнага адраджэньня Васіль Уладзімеравіч Быкаў.

Васіль Быкаў быў ня толькі геніяльным пісьменьнікам, але і выбітным дзеячом беларускага адраджэньня, які змагаўся за волю і незалежнасьць беларускага народу.

Ён быў сябрам Беларускага Народнага Фронту ад самага яго ўтварэньня. Васілю Быкаву сымбалічна быў выпісаны партыйны білет за №1 (у Зянона Пазьняка быў за №2), што падкрэсьлівала яго асаблівую ролю ў дэмакратычным адраджэнскім руху.

Прапануем вашай увазе прамову Васіля Быкава на IV Зьездзе БНФ у 1995 годзе, пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі і правядзеньня антынароднага рэферэндума.

Вось невялікі урывак з гэтага актуальнага і сёньня выступу:

“Беларускі Народны Фронт — не звычайнае, хоць бы і дэмактарычнае, згуртаваньне, але і першы, самы карэнны асяродак нацыянальнай дэмакратыі, ад якога ідуць усе іншыя дэмакратычныя атожылкі. БНФ несумненна валодае ісьцінай. Ягоная ідэя адраджэньня, безумоўна, самая бясспрэчная і сьветлая ідэя нацыі. І не яго віна, што яна дасюль застаецца нерэалізаванай.
Мабыць, 7 год надта кароткі тэрмін, за які нельга зрушыць тое, што змёрзлася і скамянела за стагоддзі. Цяпер можна паставіць пытаньне так: ці варта было спрабаваць тое зрушыць? Так, трэба было! Трэба было ўчора, трэба сёньня і, як паказаў вопыт, трэба будзе заўтра і пасьлязаўтра. Іначай жыць нельга. І на гэта павінен разлічваць дыханьне і свае сілы Беларускі Народны Фронт”
.

Васіль Быкаў быў шчырыс патрыётам Беларусі, ён верыў у нацыянальную краіну, у якой людзі жывуць згодна з нацыянальнымі каштоўнасьцямі, не губляў надзеі на такую краіну, аднак усьведамляў што шлях да таго не просты і не кароткі:

Дык няхай яна гарыць, нашая кволая спадзяванка, якую мы песьцім і тулім, ашчаджаем і беражэм, як лепшыя зь беларусаў яе бераглі да нас з думкай: а раптам яна ўспыхне сонечным зьзяньнем, калі надарыцца спрыяльны для таго час. Бо, калі ня будзе таго хай абе слабога агеньчыку, ня ўспыхне нічога. І для нас настане вечная ноч. Але мы ня хочам вечнай начы, мы – божае стварэньне людзі, і маем права на боскую долю.

Памажы нам, Гасподзь!
Жыве Беларусь!”

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

У Смаленску мужчыну аштрафавалі за заклік вызваліць і далучыць горад да Беларусі

У Смаленску 35-гадовага Дзьмітрыя Тузава аштрафавалі за камэнтары, у...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Апошняе

08.08 — гадавіна нападу Расеі на Грузію

Сёньня спаўняецца 18 гадоў ад пачатку расейска-грузінскай вайны. У...

Там, дзе б’юць маскаля, там Польшча дапамагае — прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзьняў тэму падтрымкі Ўкраіны падчас...

У Смаленску мужчыну аштрафавалі за заклік вызваліць і далучыць горад да Беларусі

У Смаленску 35-гадовага Дзьмітрыя Тузава аштрафавалі за камэнтары, у...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: