21 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Віленскі муніцыпалітэт: помнік удзельнікам паўстаньня 1863-1864 гадоў у двары Францішканскага кляштара ў Вільні пастаўлены незаконна

Пра незаконнасьць помніка Кастусю Каліноўскага і яго паплечнікам ля Францішканскага касцёлу ў Вільні заявіла старшыня Камісіі гістарычнай памяці сталічнага гарсавета Каміле Шэрайтэ-Гагелене – Delfi.lt.

Каміле Шэрайтэ-Гагелене распавяла, што камісія, якую яна ўзначальвае, летась не ўхваліла ўстаноўку помніка, а кіраўніцства кляштару было праінфармавана аб такім рашэньні віленскай мэрыі у пісьмовай форме.

“Камісія па гістарычнай памяці разглядала гэтае пытаньне ў жніўні і, як і належыць, здаецца, цягам 10 працоўных дзён заяўнікі былі пастаўленыя ў вядомасьць, што Камісія па гістарычнай памяці не дала згоды на ўстаноўку помніка”.

Такім чынам, падкрэслівае старшыня камісіі, помнік устаноўлены нелегальна.

Як сказала чыноўніца Віленскай мэрыі, праект «павінен быў быць ухвалены не толькі з боку муніцыпалітэта, але і Дэпартаментам культурнай спадчыны, бо месца ўстаноўкі — тэрыторыя старога горада і грамадская прастора».

Рашэньне аб далейшых дзеяньнях павінен прыняць Дэпартамент культурнай спадчыны.

“Тут ёсць варыянты — можа быць прызначаны штраф або дадзены час на афармленьне ўсіх гэтых дазволаў, ці нават дэмантаж помніка. Але тут ужо ДКС будзе вырашаць, якім можа быць пакараньне”.

Нагадаем, помнік Кастусю Каліноўскаму быў адкрыты ў пятніцу, 22 сакавіка. Месца для ўсталяваньня помніка (тэрыторыя Францішканскага кляштара) было выбрана зусім не выпадкова — у 1961 годзе там адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасейскія маніфестацыі.
На адкрыцьці манумэнта прысутнічалі каталіцкія іерархі Вільні, афіцыйныя асобы з Сейма Летувы, ураду Летувы, прадстаўнікі НАТО, дыпламаты, афіцыйныя асобы з польскага боку, чальцы польскіх і літоўскіх маладзёвых каталіцкіх арганізацый, беларускія актывісты.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: