17 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Споўнілася 25 гадоў з дня сьмерці Вячаслава Чарнавола

Чалавек, які зьмяніў ход гісторыі Украіны, Вячаслаў Чарнавол загінуў 25 сакавіка 1999 года пры нявысьветленых абставінах у аўтакатастрофе. Сёньня ва Украіне і па ўсім сьвеце ўшаноўваюць яго памяць.

Вячаслаў Чарнавол, напэўна, адзін з самых значных і выбітных украінскіх палітыкаў. Менавіта ён разам з іншымі вядомымі дзеячамі паклаў пачатак нацыянальна-вызваленчаму руху шасцідзесятнікаў і дысідэнтаў ва Украіне. Быў адным з ініцыятараў стварэньня Ўкраінскага Хэльсынскага саюзу.

Пачынаючы з 1960-х гадоў ён змагаўся з савецкімі ўладамі супраць асіміляцыі і нацыянальнай дыскрымінацыі ўкраінскага народа, за што неаднаразова асуджаўся тагачасным палітычным рэжымам. Агулам Чарнавол правёў у няволі 17 гадоў. За «антысавецкую агітацыю» некалькі разоў сядзеў у турме (1967–1969, 1972–1979, 1980–1988).

Дысідэнт Вячаслаў Чарнавол вядомы сваёй рашучасьцю, мужнасьцю і непахіснай верай ва Украіну і яе незалежнасьць. На прэзентацыі фільма «Цені забытых продкаў» 4 верасьня 1965 года Вячаслаў Чарнавол разам з Іванам Дзюбам і Васілём Стусам пратэставаў супраць арышту ўкраінскай інтэлігенцыі. Гэтая дэманстрацыя стала першай акцыяй адкрытага пратэсту супраць таталітарнай улады.

Украінцы памятаюць Чарнавола як адну з галоўных фігураў незалежнасьці Украіны. Разам з іншымі дзеячамі дэмакратычнага руху Чарнавол ініцыяваў абвяшчэньне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны 16 ліпеня 1990 года і Акта абвяшчэньня незалежнасьці Украіны 24 жніўня 1991 года.

У 1990-1992 гадах займаў пасаду старшыні Львоўскага абласнога савета. Народны дэпутат Украіны з сакавіка 1990 года.

Быў кандыдатам у прэзідэнты Украіны на выбарах 1991 года (2-е месца, 7 420 727 галасоў або 23,27%). У кастрычніку 1991 года атрымаў статус гетмана ўкраінскага казацтва. І гэта нядзіўна, улічваючы, што яго бацька, Максім Чарнавіл, паходзіў са старажытнага казацкага роду.

З 1995 года Чарнавол — член украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Дарэчы, Вячаслаў Чарнавол быў добрым сябрам Зянона Пазьняка. Чарнавол прыняў Зянона Пазьняка ў Кіеве ў 1996 годзе, пасьля вымушанай, экстраннай, пад пагрозай сьмерці ад карнай групы Лукашанкі, эміграцыі беларускага палітыка. Чарнавол клапаціўся аб тым, каб скарыстаць знаходжаньне Пазьняка ва Украіне дзеля інфармаваньня пра становішча на Беларусі, каб растлумачыць заходнім палітыкам, што існуюць сілы, якія будуць пасьлядоўна супрацьстаяць анэксіі Беларусі Расеяй.

Справа налева: Зянон Пазьняк, жонка Вячаслава Чарнавола Атэна Пашко, Вячаслаў Чарнавол, Сяргей і Галіна Навумчыкі. Кіеў, сакавік 1996 г.

Акрамя палітыкі Чарнавол займаўся журналісцкай дзейнасьцю, быў літаратуразнаўцам. У 1975 г. за кнігу «Ліха ад розуму», у якой аўтар падаў матэрыялы пра арыштаваных у 1965 г. двадцаці шасьцідзесятнікаў, стаў Лаўрэатам Міжнароднай журналісцкай прэміі ім. Мікалай Тамалін.

Вячаслаў Чарнавол загінуў 25 сакавіка 1999 года пры нявысьветленых абставінах у аўтакатастрофе на трасе пад Барыспалем. Значная частка грамадзтва па-ранейшаму перакананая, што Чарнавол зьнішчылі як небясьпечнага канкурэнта на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

Вячаслаў Чарнавол пахаваны ў Кіеве на Байкаўскіх могілках на цэнтральнай алеі. На яго пахаванне прыйшлі сотні тысяч чалавек.

У 2000 годзе яму пасьмяротна прысвоена званьне «Герой Украіны».

Сёньня Марыі Зайцавай мелася споўніцца 25 год

16 студзеня – дзень Народзінаў Марыі Зайцавай, беларускай дабраахвотніцы,...

Крывавыя пратэсты ў Іране: загінулі тысячы людзей, Трамп абяцае падтрымку

Падчас масавых пратэстаў у Іране загінула прыкладна 2 500–2 600 чалавек,...

85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера Мулявіна

12 студзеня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера...

Сёньня Ірыне Міхайлаўне Быкавай — 99!

Ірына Міхайлаўна па-ранейшаму знаходзіцца у больніцы.  Удава Васіля Быкава, як...

Апошняе

Сёньня Марыі Зайцавай мелася споўніцца 25 год

16 студзеня – дзень Народзінаў Марыі Зайцавай, беларускай дабраахвотніцы,...

Які шлях абярэш, грэнландэц?

"Які шлях абярэш, грэнландэц?" — такі допіс апублікаваў Белы...

Крывавыя пратэсты ў Іране: загінулі тысячы людзей, Трамп абяцае падтрымку

Падчас масавых пратэстаў у Іране загінула прыкладна 2 500–2 600 чалавек,...

Кошт нафты Urals упаў ніжэй $40 з-за санкцыяў ЗША супраць «Роснефти» ды «Лукойла»

Вартасьць асноўнай расейскай экспартнай маркі нафты Urals у студзені...

85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера Мулявіна

12 студзеня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: